Logo Polskiego Radia
Print

Замежнае тэлебачаньне выбачаецца за непраўдзівыя зьвесткі пра польскае шэсьце

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.11.2018 12:37
HTV паказала ў нядзельным выданьні навін сюжэт, у якім было паказана шэсьце «Для цябе, Польшча».
tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Харвацкае грамадзкае тэлебачаньне HTV папрасіла прабачэньня за хлусьлівую інфармацыю на тэму нядзельнага шэсьця «Для цябе, Польшча», якое было апісана як «сход нацыяналістаў і крайне правых сілаў» – піша "Niezalezna.pl". Тэкст з прабачэньнем прачытаў вядучы галоўнага выданьня навін. Маўляў, памылка ў перадачы інфармацыі здарылася ў выніку выкарыстаньня неправераных крыніц.

HTV паказала ў нядзельным выданьні навін сюжэт, у якім было паказана шэсьце «Для цябе, Польшча» і фрагмэнты прамовы прэзыдэнта Анджэя Дуды. Пад матэрыялам быў надпіс, што гаворка ідзе пра сход крайне правых сілаў, якія патрабуюць этнічна чыстай Польшчы. На гэтыя словы адрэагаваў амбасадар Польшчы ў Харватыі Анджэй Ясенёўскі, які зьвярнуўся ў тэлестанцыю з патрабаваньнем папрасіць прабачэньня за хлусьлівыя зьвесткі. І назваў сюжэт «маніпуляцыяй, якую немагчыма ўспрымаць спакойна».

«У дзяржаўным шэсьці прымалі ўдзел прэзыдэнт, прэм’ер-міністар, прадстаўнікі ўраду і войска. Вы ані словам не згадалі, што шэсьце ладзілі польскія ўлады» – напісаў дыплямат. І дадаў: «У шэсьці ўдзельнічала прыкладна 250 тыс. чалавек з усяе Польшчы, а сярод іх – сем’і з дзецьмі, вэтэраны і цывільныя ўдзельнікі барацьбы за вызваленьне краіны з-пад нямецкай акупацыі, якія ў часы Другой сусьветнай вайны змагаліся з фашызмам. Я быў бы ўдзячны, калі б вы прадставілі карэкціроўку гэтай інфармацыі».

Рэакцыя польскага амбасадара была заўважана большасьцю сродкаў масавай інфармацыі Харватыі.

Niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт