Logo Polskiego Radia
Print

У касьцёле адзначаюць Дзень салідарнасьці з перасьледаваным касьцёлам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.10.2018 08:10
  • Дзень салідарнасьці з перасьледаваным касьцёлам.mp3
У гэтым годзе сёньняшні дзень прысьвечаны сытуацыі хрысьціян у Пакістане.
pixabay.com/CC0

Сёньня ў Каталіцкім касьцёле адзначаецца Дзень салідарнасьці з перасьледаваным касьцёлам. Гэты дзень дзясяты год запар у цэлым сьвеце арганізоўвае папскае таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе. Гэтую ініцыятыву падтрымлівае Папа рымскі Францішак.
Х Дзень салідарнасьці з перасьледаваным касьцёлам зьяўляецца нагодаю, каб памаліцца за мір у сьвеце і за свабоду веравызнаньня. Таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе заахвочвае таксама аказаць матэрыяльную падтрымку.
У гэтым годзе сёньняшні дзень прысьвечаны сытуацыі хрысьціян у Пакістане. «У гэтай краіне пануюць глыбокія этнічныя і рэлігійныя падзелы. На 200 мільёнаў жыхароў толькі 1,3 мільёны – гэта каталікі, што складае 0,65% мясцовага насельніцтва. Больш за 96% жыхароў – гэта мусульмане», – адзначаюць у польскім аддзяленьні таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе. Таксама там зьвяртаюць увагу, што нягледзячы на гарантаваную Канстытуцыяй рэлігійную свабоду ў Пакістане адбываецца дыскрымінацыя хрысьціян і іншых рэлігій. Часта ў храмах набажэнствы адбываюцца пра зачыненых дзьвярах, а місіянэры маюць усё большыя праблемы са свабодным перамяшчэньнем па краіне і з атрыманьнем візаў.
«Неаднаразова касьцёлы і каталіцкія школы з-за небясьпекі абгароджаныя высокімі мурамі і маюць ахоўнікаў. Часта хрысьціяне могуць разьлічваць толькі на слаба платныя месцы працы, што вельмі ўскладняе ўтрыманьне сям’і», – зьвяртае ўвагу таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе.
Папскае таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе стараецца аказаць матэрыяльную і душпастырскую падтрымку перасьледаваным па рэлігійных і палітычных прычынах хрысьціянам, а таксама ўцекачам, ахвярам войнаў і прыродных катастрофаў. Таварыства мае 20 бюро ў сьвеце, у Польшчы дзейнічае з 2006 году.

Гэты дзень дзясяты год запар у цэлым сьвеце арганізоўвае папскае таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе. Гэтую ініцыятыву падтрымлівае Папа рымскі Францішак.

Х Дзень салідарнасьці з перасьледаваным касьцёлам зьяўляецца нагодаю, каб памаліцца за мір у сьвеце і за свабоду веравызнаньня. Таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе заахвочвае таксама аказаць матэрыяльную падтрымку.

У гэтым годзе сёньняшні дзень прысьвечаны сытуацыі хрысьціян у Пакістане. «У гэтай краіне пануюць глыбокія этнічныя і рэлігійныя падзелы. На 200 мільёнаў жыхароў толькі 1,3 мільёны – гэта каталікі, што складае 0,65% мясцовага насельніцтва. Больш за 96% жыхароў – гэта мусульмане», – адзначаюць у польскім аддзяленьні таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе.

Таксама там зьвяртаюць увагу, што нягледзячы на гарантаваную Канстытуцыяй рэлігійную свабоду ў Пакістане адбываецца дыскрымінацыя хрысьціян і іншых рэлігій. Часта ў храмах набажэнствы адбываюцца пра зачыненых дзьвярах, а місіянэры маюць усё большыя праблемы са свабодным перамяшчэньнем па краіне і з атрыманьнем візаў.

«Неаднаразова касьцёлы і каталіцкія школы з-за небясьпекі абгароджаныя высокімі мурамі і маюць ахоўнікаў. Часта хрысьціяне могуць разьлічваць толькі на слаба платныя месцы працы, што вельмі ўскладняе ўтрыманьне сям’і», – зьвяртае ўвагу таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе.

Папскае таварыства Дапамога Касьцёлу ў патрэбе стараецца аказаць матэрыяльную і душпастырскую падтрымку перасьледаваным па рэлігійных і палітычных прычынах хрысьціянам, а таксама ўцекачам, ахвярам войнаў і прыродных катастрофаў. Таварыства мае 20 бюро ў сьвеце, у Польшчы дзейнічае з 2006 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт