Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы 18 раз праходзіць Папскі дзень

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.10.2018 07:19
  • Папскі дзень.mp3
У гэты дзень асаблівая ўвага зьвяртаецца на вобраз бацькі ў навучаньні Яна Паўла ІІ.

Сёньня, 14 кастрычніка, у Польшчы 18 раз праходзіць Папскі дзень. Штогод, у нядзелю, якая папярэднічае выбару Караля Вайтылы на апостальскі пасад, у цэлай Польшчы і польскіх парафіях за мяжой сьвяткуецца Папскі дзень, падчас якога каталікі паглыбляюць веды аб навучаньні Яна Паўла ІІ.
Сёлетні Папскі дзень праходзіць пад лёзунгам «Выпраменьваньне бацькоўства». У гэты дзень асаблівая ўвага зьвяртаецца на вобраз бацькі ў навучаньні Яна Паўла ІІ.
Як кажа варшаўскі мітрапаліт, кардынал Казімеж Ныч, гэта магчымасьць нагадаць навучаньне Яна Паўла ІІ на выбраную тэму.
К. Ныч: У гэтым годзе мы закранаем канкрэтную тэму, якая для яго была надзвычай блізкая – праблема бацькоўства. Ён напісаў не адзін больш агульны тэкст, дзе закраналася гэтая тэма. Але тэкст, на які мы зьвяртаем непасрэдную ўвагу, гэта драма, напісаная ў 1964 годзе, выпраменьваньне бацькоўства.
Кардынал Ныч дадаў, што гаворка ідзе пра бацькоўства Бога і чалавека. Ён нагадаў, што ў гэтым годзе Папскі дзень зьяўляецца асаблівым, паколькі ён зьвязаны з 40-й гадавінай выбару Караля Вайтылы на Папу Рымскага.
Сьвятары зьвяртаюць увагу на велізарнае значэньне бацькаў у працэсе перадачы веры дзецям. Таксама зьвяртаюць увагу на фундамэнтальную ролю бацькі ў разьвіцьця пачуцьця годнасьці і падрыхтоўцы да самастойнага жыцьця – кажа прэс-сакратар Эпіскапату Польшчы, ксёндз Павал Рытэль-Андранюк.
П. Рытэль-Андранюк: Біскупы натхняюцца навучаньнем Яна Паўла ІІ, бо гэта Папскі дзень. Яны кажуць, што гэта бацькі адказваюць за зачатае жыцьцё пад сэрцам маці. Бацькі павінны разам з ёй з клопатам браць на сябе абавязак выхаваньня. У гэтым годзе біскупы асабліва падкрэсьліваюць на колькі велізарную ролю павінен выконваць кожны бацька сям’і. Біскупы зьвяртаюць, што патрэбныя бацькі, якія здольныя як мага лепш выконваць сваю ролю.
Традыцыйна ў Папскі дзень адбываецца збор сродкаў на стыпэндыі для здольнай моладзі з бедных сямей, якімі апякуецца фундацыя «Праца новага тысячагодзьдзя» – нагадвае ксёндз Дарыюш Кавальчык, старшыня фундацыі.
Д. Кавальчык: На стыпэндыі фонд прызначае ў год каля 12 мільёнаў злотых (3,3 млн даляраў). Гэтыя грошы паходзяць ад вернікаў, для якіх гэтая ідэя блізкая. Гэта вельмі важна, а я ўдзячны ўсім ахвярадаўцам ад імя ўсіх стыпэндыятаў, якіх цяпер у Польшчы каля 2 тысяч чалавек. Прыкладна палова з іх – гэта студэнты, а другая палова – вучні школ.
Такі збор сродкаў праводзіцца з 2000 году. «Гэта, хутчэй за ўсё, першы такога памеру публічны збор сродкаў у Касьцёле пасьля Другой сусьветнай вайны», – тлумачыць ксёндз Кавальчык.
Стыпэндыяты фундацыі «Праца новага тысячагодзьдзя» знаходзяцца пад апекаю з 7 клясы пачатковай школы ажно да канца ВНУ. Кожны год прыкладна 200 чалавек з 20 тысяч атрымліваюць адукацыю, а на іх месца набіраюцца новыя 200-250 вучняў.
На працягу 18 гадоў існаваньня фундацыі стыпэндыю атрымлівала каля 5 тысяч маладых людзей, а сума перавысіла 200 мільёнаў злотых (55,5 мільёнаў даляраў).

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт