Logo Polskiego Radia
Print

Расея паставіла ў Сырыю сучасную супрацьракетную зброю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.10.2018 16:45
Масква зрабіла гэта насуперак пратэстам Ізраіля.
wikipedia.com/Vitaly V. Kuzmin

Гаворка ідзе пра супрацьракетны комплекс С-300, у радыюсе дзеяньня якога знаходзіцца нават Ерусалім.

„Ізраіль няхай дзякуе Богу, што Пуцін адправіў толькі адзін комплекс. А калі Ізраіль будзе паводзіць сябе некарэктна, то Пуцін можа выслаць больш”, - сказаў „RZ” галоўны рэдактар расейскай газэты „Нацыянальная абарона” Ігар Каратчэнка.

Раней прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньяху папярэджваў, што перадача гэтага віду зброі „неадказным людзям павялічыць небясьпеку ўсяго рэгіёну”. Неадказнымі Ізраіль называе сырыйскіх салдат, якія 17 верасьня расейскай ракетай зьбілі самалёт расейскай разьведкі з 15-ю чалавекамі на борце. Аднак Масква адказным у гэтым інцыдэнце палічыла ізраільцян і выкарыстала сытуацыю, каб выслаць у Дамаск сучасную зброю. Расейцы будуць абслугоўваць С-300 цягам трох месяцаў, пакуль гэта не навучацца рабіць сырыйцы.

Усе падкрэсьліваюць, што паўстаўка - гэта своеасаблівы шантаж Расеі ў адносінах да Ізраіля – маўляў, калі ня будзе цеснага супрацоўніцтва з Масквой, то ў Сырыі зьявяцца наступныя комплексы.

„Калі хто-небудзь будзе страляць па нашых самалётах, то мы яго зьнішчым. І ня мае значэньня, ці там будзе С-300 ці С-700”, - папярэдзіў ізраільскі міністар нацыянальнай абароны.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт