Абвешчаны збор сродкаў для Геніка Лёскі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        14.09.2018 13:36
                    
                                 
                
                
                    Беларус, пераможца шырокавядомай польскай музычнай праграмы X-Faktor, знаходзіцца ў коме.
                
                
                    
                         Генік Лёска ў гасьцях у Беларускай службы Польскага радыёradyjo.net
Генік Лёска ў гасьцях у Беларускай службы Польскага радыёradyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Усе бачылі яго талент і натуральнасьць, калі ён выйграў першы выпуск X-Factor. На жаль, у траўні гэтага года ў Беларусі музыка перанёс шырокае кровазьліцьцё ў мозгу. Да сёньня ён знаходзіцца ў коме, у якую быў уведзены падчас апэрацыі. У інтэрнэце абвешчаны збор сродкаў, з дапамогай якіх можна будзе забясьпечыць яму годную і прафэсійную апеку.
Пра збор на сваім профілі паведаміў Польскі музычны фонд (Polska Fundacja Muzyczna). Там напісана: «5 траўня 2018 г., калі Генік наведваў сваю маці ў Беларусі, у яго здарыўся шырокі інсульт, яго прааперыравалі ў бальніцы ў Баранавічах толькі праз 11 гадзін. Пасьля гэтай апэрацыі ён яшчэ не прачнуўся. Цяпер Лёска знаходзіцца дома ў маці ў Белаазёрску. Ён усё яшчэ знаходзіцца ў коме, харчуецца праз зонд, дыхае самастойна праз трахеастамію, але ўсё лепш рэагуе, ён чуе, рэагуе на дотык, на словы, на прысутнасьць блізкіх і вельмі хоча прачнуцца. Яшчэ няма магчымасьці і мэдыцынскага дазволу на перавязеньне ў Польшчу, але гэта інтэнсіўна правяраецца», - напісана на сайце.
Фонд арганізуе збор сродкаў для забесьпячэньня належнага дагляду за музыкай.
Генік Лёска выйграў у 2011 годзе першае ў Польшчы выданьне X-Factor. Ён паважаны ў Польшчы блюз- і рок-музыкант.
dziennik.pl/яс