Маштабныя вайсковыя вучэньні праходзяць у Беларусі
У пэрыяд з 6 па 12 верасьня адбываюцца вялікія камандна-штабныя вучэньні беларускай арміі. Агулам у ваенных манэўрах прымае ўдзел каля 7.5 тысяч вайскоўцаў, 260 адзінак бранятанкавай тэхнікі, а таксама 30 баявых самалётаў і верталётаў. Красамоўным зьяўляецца параўнаньне з супольнымі расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2017», у той у манэўры былі ўцягнутыя толькі сем тысяч беларускіх жаўнераў.
Падчас сёлетніх вучэньняў будуць задзейнічаны шэсьць палігонаў, а таксама раёны і ўчасткі мясцовасьці ў Берасьцейскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях.
Асноўная тэма вучэньняў гэта – адбіцьцё агрэсіі на Беларусь. Вучэньні складаюцца зь дзьвюх этапаў.
Падчас першага будзе наладжана сыстэма кіраваньня падчас барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі й дывэрсантамі, а таксама будзе ўдасканалена здольнасьць абароны стратэгічных ваенных аб’ектаў.
Другі этап будзе прысьвечаны тэматыцы зьнішчэньня незаконных узброеных фармаваньняў і дывэрсантаў ворага, прыкрыцьцё дзяржаўнай мяжы Рэспублікі. Ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін тлумачыць фармат вучэньняў.
Аляксандар Алесін: Што тычыцца супрацьдзеяньня незаконным узброеным фармаваньням, зараз ваенныя тэарэтыкі сьцьвярджаюць, што традыцыйная агрэсія стала немагчымая. Немагчыма сабраць на мяжы буйную групоўку войскаў такім чынам, каб яе ніхто не заўважыў. (…)
Імаверны сцэнар сучаснай вайны разьлічаны на тое, што пятая калёна ўнутры краіны будзе пачынаць вулічныя беспарадкі, які перарастуць ва ўзброеныя сутыкненьні. Паўстануць незаконныя ўзброеныя фармаваньні, якія будуць падсілкоўвацца з-за мяжы.
У выпадку беларускіх вучэньняў такая сытуацыя «перакідваецца» на Захад. Мяркуецца, што такім чынам будзе сябе паводзіць менавіта Захад. (…)
Ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін упэўнены ў тым, што падаўляючая большасьць афіцэрскага складу Ўзброеных Сілаў падзяляе патрыятычныя погляды й афіцэры зьяўляецца пасьлядоўнымі прыхільнікамі незалежнасьці Беларусі.
Аглядальнік Belarus Security Blog Зьміцер Міцкевіч зьвяртае ўвагу на інфармацыйны аспэкт вайсковых вучэньняў.
Зьміцер Міцкевіч: Для Беларусі гэта маштабная мерапрыемства, якое прызванае паказаць на якім этапе разьвіцьця знаходзіцца беларускае войска; паказаць ці здольнае яно выконваць сучасныя баявыя задачы.
Любыя падобныя мерапрыемствы, гэта элемэнт інфармацыйная вайны. Спроба прадэманстраваць замежным экспэртам, што беларуская войска здольнае адказваць на выклікі сучаснасьці. (…)
Нагадаем, сёлета ўвесну ў Беларусі паводле загаду галоўнакамандуючага Аляксандра Лукашэнкі адбылася маштабная праверка Ўзброеных сілаў. Праверка ўключала ў сябе правядзеньне вучэньняў зь баявой стральбою, начныя маршы, фармаваньне асобнай мэханізаванай брыгады ды іншыя вайсковыя захады. З запасу прызываліся да 2 тыс. ваеннаабавязаных, у тым ліку жанчыны.
У пэрыяд з 6 па 12 верасьня адбываюцца вялікія камандна-штабныя вучэньні беларускай арміі. Агулам у ваенных манэўрах прымае ўдзел каля 7.5 тысяч вайскоўцаў, 260 адзінак бранятанкавай тэхнікі, а таксама 30 баявых самалётаў і верталётаў. Красамоўным зьяўляецца параўнаньне з супольнымі расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2017», у той час у манэўры былі ўцягнутыя толькі сем тысяч беларускіх жаўнераў.
Падчас сёлетніх вучэньняў будуць задзейнічаны шэсьць палігонаў, а таксама раёны і ўчасткі мясцовасьці ў Берасьцейскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях.
Асноўная тэма вучэньняў гэта – адбіцьцё агрэсіі на Беларусь. Вучэньні складаюцца зь дзьвюх этапаў.Падчас першага будзе наладжана сыстэма кіраваньня падчас барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі й дывэрсантамі, а таксама будзе ўдасканалена здольнасьць абароны стратэгічных ваенных аб’ектаў.
Другі этап будзе прысьвечаны тэматыцы зьнішчэньня незаконных узброеных фармаваньняў і дывэрсантаў ворага, прыкрыцьцё дзяржаўнай мяжы Рэспублікі. Ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін тлумачыць фармат вучэньняў.
Аляксандар Алесін: Што тычыцца супрацьдзеяньня незаконным узброеным фармаваньням, зараз ваенныя тэарэтыкі сьцьвярджаюць, што традыцыйная агрэсія стала немагчымая. Немагчыма сабраць на мяжы буйную групоўку войскаў такім чынам, каб яе ніхто не заўважыў. (…)
Імаверны сцэнар сучаснай вайны разьлічаны на тое, што пятая калёна ўнутры краіны будзе пачынаць вулічныя беспарадкі, які перарастуць ва ўзброеныя сутыкненьні.
Паўстануць незаконныя ўзброеныя фармаваньні, якія будуць падсілкоўвацца з-за мяжы. У выпадку беларускіх вучэньняў такая сытуацыя «перакідваецца» на Захад. Мяркуецца, што такім чынам будзе сябе паводзіць менавіта Захад. (…)

Эдуард Жолуд