Logo Polskiego Radia
Print

У Ваўкавыску штучна абмяжоўваюць колькасьць польскамоўных першаклясьнікаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.08.2018 17:50
  • Набор першаклясьнікаў у польскамоўныя школы.mp3
Беларуская дзяржава адмовіла 13 дзецям у выкананьні іх канстытуцыйнага права на атрыманьне адукацыі на роднай мове.
kurjer.info

Польская меншасьць у Беларусі ў чарговы раз дазнае абмежаваньне права на адукацыю на роднай мове. Дыскрымінацыя па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасьці, тым разам назіраецца ў Ваўкавыску.
Сёлета 28 ліпеня падчас візыту сьпікера Сэнату Польшчы ў Беларусь, з боку афіцыйнай беларускай улады прагучала абяцаньне забясьпечыць магчымасьць атрыманьня адукацыі на польскай мове для ўсіх ахвотных.
У першаю чаргу, гарантыі датычыліся прыёму ў першыя клясы ўсіх жадаючых у школы з польскай мовай навучаньня ў Ваўкавыску й Горадні.
Аднак, станам на канец жніўня, дадзеныя ўмовы былі забясьпечаныя толькі ў гарадзенскай школе. У першыя клясы гарадзенскай школы з польскай мовай навучаньня будуць прынятыя 84 дзіцяці, то-бок, усе тыя, чые бацькі напісалі адпаведную заяву. Першапачаткова ў гарадзенскай школе плянавалася стварыць дзьве першыя клясы, аднак пасьля вялікай зацікаўленасьці з боку бацькоў да навучаньня на польскай мове, будзе 3 клясы па 28 вучняў у кожнай.
У Ваўкавыску назіраецца супрацьлеглая сытуацыя. Там была пададзена 31 заява на залічэньне ў першы кляс, але мясцовая ўлада стварае толькі адну клясу для 18 вучняў. Такім чынам 13 дзеткам было адмоўлена ў выкананьні іх права на адукацыю на роднай мове.
Сытуацыю вакол фармаваньня першых кляс у польскіх школах у Горадні й Ваўкавыску камэнтуе польска-беларускі журналіст, актывіст Саюзу Палякаў Анджэй Пачобут.
Анджэй Пачобут: На жаль беларускія ўлады не трымаюць сваё слова. Улады хлусяць, для мяне ў гэтым няма нічога новага. 13 вучняў ужо ня трапяць у польскамоўныя клясы, таму рашэньне ўжо ёсьць. У гэтым годзе ўжо нічога ня зьменіцца, да 1 верасьня застаўся адзін дзень.
Пэўныя праблемы былі і ў Горадні, але ў выніку дыпляматычных захадаў праблемы вырашаныя й прынятае станоўчае рашэньне – у першыя клясы з польскай мовай навучаньне пойдзе 84 вучня.
Варта, што перад гэтым, у Гародні на працягу гадоў не прымалі ў польскамоўныя школы ўсіх жадаючых, а ў Ваўкавыску наадварот. Зараз жа ўлады вымушаны былі саступіць у Горадні й штучна стварыць такую праблему ў Ваўкавыску. Перакананы, што дадзенае рашэньне не ляжыць у кампэтэнцыі мясцовай улады; на маю думку, гэта распараджэньне зьверху.
Прычынай усяго гэтага зьяўляецца нянавісьць уладаў да праяў усяго польскага. Адміністрацыя ставіць сабе за мэту русыфікаваць польскую моладзь Беларусі, яны дамагаюцца гэтага ўжо на працягу вялікай колькасьці гадоў!
Дырэктар Ваўкавыскай школы з польскай мовай навучаньня Галіна Булай паведаміла, што яе ўстанова мае ўсе матэрыяльна-тэхнічныя магчымасьці, каб прыняць усіх жадаючых навучацца ў першай клясе. Аднак, колькасьць вучняў, якія будуць прынятыя ў вызначаецца на вышэйшым адміністрацыйным узроўні.
Начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама Сьвятлана Бычэк адмовілася адказваць на пытаньні Польскага радыё.
Нагадаем, польская нацыянальная меншасьць зьяўляецца другой па колькасьці ў Беларусі й бадай што першай па ўзроўню культурніцкай і грамадзянскай актыўнасьці.
Такім чынам у 2018/2019 навучальным годзе беларуская дзяржава адмовіла 13 дзецям у выкананьні іх канстытуцыйнага права на атрыманьне адукацыі на роднай мове.
Нам застаецца сачыць, як у такой сытуацыі ў дачыненьнях з беларускай уладай будзе паводзіць сябе сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі, бо менавіта яму было дадзена абяцаньне аб тым, што ў польскія клясы прымуць усіх жадаючых.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
Эдуард Жолуд

Польская меншасьць у Беларусі ў чарговы раз дазнае абмежаваньне права на адукацыю на роднай мове. Дыскрымінацыя па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасьці, тым разам назіраецца ў Ваўкавыску.

Сёлета 28 ліпеня падчас візыту сьпікера Сэнату Польшчы ў Беларусь, з боку афіцыйнай беларускай улады прагучала абяцаньне забясьпечыць магчымасьць атрыманьня адукацыі на польскай мове для ўсіх ахвотных.

У першаю чаргу, гарантыі датычыліся прыёму ў першыя клясы ўсіх жадаючых у школы з польскай мовай навучаньня ў Ваўкавыску й Горадні. Аднак, станам на канец жніўня, дадзеныя ўмовы былі забясьпечаныя толькі ў гарадзенскай школе.

У першыя клясы гарадзенскай школы з польскай мовай навучаньня будуць прынятыя 84 дзіцяці, то-бок, усе тыя, чые бацькі напісалі адпаведную заяву. Першапачаткова ў гарадзенскай школе плянавалася стварыць дзьве першыя клясы, аднак пасьля вялікай зацікаўленасьці з боку бацькоў да навучаньня на польскай мове, будзе 3 клясы па 28 вучняў у кожнай.

У Ваўкавыску назіраецца супрацьлеглая сытуацыя. Там была пададзена 31 заява на залічэньне ў першы кляс, але мясцовая ўлада стварае толькі адну клясу для 18 вучняў. Такім чынам 13 дзеткам было адмоўлена ў выкананьні іх права на адукацыю на роднай мове.

Сытуацыю вакол фармаваньня першых кляс у польскіх школах у Горадні й Ваўкавыску камэнтуе польска-беларускі журналіст, актывіст Саюзу Палякаў Анджэй Пачобут.

Анджэй Пачобут: На жаль беларускія ўлады не трымаюць сваё слова. Улады хлусяць, для мяне ў гэтым няма нічога новага. 13 вучняў ужо ня трапяць у польскамоўныя клясы, таму рашэньне ўжо ёсьць. У гэтым годзе ўжо нічога ня зьменіцца, да 1 верасьня застаўся адзін дзень...

Пэўныя праблемы былі і ў Горадні, але ў выніку дыпляматычных захадаў прынятае станоўчае рашэньне – у першыя клясы з польскай мовай навучаньне пойдзе 84 вучня.

Варта нагадаць, што перад гэтым, у Гародні на працягу 4 гадоў не прымалі ў польскамоўныя школы ўсіх жадаючых, а ў Ваўкавыску наадварот. Зараз жа ўлады вымушаны былі саступіць у Горадні й штучна стварыць такую праблему ў Ваўкавыску.

Перакананы, што дадзенае рашэньне не ляжыць у кампэтэнцыі мясцовай улады; на маю думку, гэта распараджэньне зьверху. Прычынай усяго гэтага зьяўляецца нянавісьць уладаў да праяў усяго польскага. Адміністрацыя ставіць сабе за мэту русыфікаваць польскую моладзь Беларусі, яны дамагаюцца гэтага ўжо на працягу вялікай колькасьці гадоў! (...)

Дырэктар Ваўкавыскай школы з польскай мовай навучаньня Галіна Булай паведаміла, што яе ўстанова мае ўсе матэрыяльна-тэхнічныя магчымасьці, каб прыняць усіх жадаючых навучацца ў першай клясе. Аднак, колькасьць вучняў, якія будуць залічаныя вызначаецца на вышэйшым адміністрацыйным узроўні.

Начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама Сьвятлана Бычэк адмовілася адказваць на пытаньні Польскага радыё.

Нагадаем, польская нацыянальная меншасьць зьяўляецца другой па колькасьці ў Беларусі й бадай што першай па ўзроўню культурніцкай і грамадзянскай актыўнасьці.

Такім чынам у 2018/2019 навучальным годзе беларуская дзяржава адмовіла 13 дзецям у выкананьні іх канстытуцыйнага права на атрыманьне адукацыі на роднай мове.

Нам застаецца сачыць, як у такой сытуацыі ў дачыненьнях з беларускай уладай будзе паводзіць сябе сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі, бо менавіта яму было дадзена абяцаньне аб тым, што ў «польскія» клясы прымуць усіх жадаючых.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт