Ва Ўроцлаве завершылася выстава Лявона Тарасэвіча
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.08.2018 16:09
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Можна было паглядзець працы Лявона Тарасэвіча з 1984 году па сёньняшні дзень.
                
                
                    
                         radyjo.net/Я.Іванюк
radyjo.net/Я.Іванюк
                     
                
                
                
               
                
                         Паказ дакумэнтальнага кіно "Ікона ў дарогу", шпацыр з мастаком па экспазыцыі ды прэзэнтацыя выставачнага каталёгу – гэтыя падзеі ў Музэі архітэктуры ва Ўроцлаве закончылі выставу беларускага мастака з Падляшша Лявона Тарасэвіча.
Па жаданьні Ўроцлаўскай акадэміі мастацтваў, якая пры нагодзе вэрнісажу выставы прысвоіла мастаку тытул ганаровага прафэсара, выстава часткова мела рэтраспэктыўны характар. Можна было паглядзець працы Лявона Тарасэвіча з 1984 году па сёньняшні дзень. Але частка працаў была падрыхтаваная адмыслова для гэтай выставы – гаворыць мастак.
Зь Лявонам Тарасэвічам пра выставу яго мастацкіх працаў у Музэі архітэктуры ва Ўроцлаве размаўляў Яраслаў Іванюк. Фотасправаздачу са шпацыру па выставе з мастаком можаце глядзець на нашым інтэрнэт-сайце.
Гутарка з мастаком у далучаным гукавым файле