"Для інтэлектуальнага разьвіцьця неабавязкова патрэбная краіна, у якой ты нарадзіўся....,
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.08.2018 17:05
Але яна заўсёды будзе прысутнай у тваёй творчасьці..."
Photo: Silar/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
Кожны год у Крынкі, што на Падляшшы, прыязджаюць інтэлектуалы, мастакі, пісьменьнікі ды навукоўцы, каб дыскутаваць пра важныя для беларусаў справы. Гаворка ідзе тут пра канфэрэнцыю “Трыялёг”, арганізаваны Фондам Villa Sokrates. Ідэю гэтых сэмінараў прыдумаў пісьменьнік Сакрат Яновіч. Пасьля ягонай сьмерці працягваюць яе сябры заснаванага ім фондам.
Галоўны лёзунг сёлетняга "Трыялёгу" – гэта Bielarusian outside (Беларусь звонку). Маюцца на ўвазе, між іншым, тыя беларусы, якіа працуюць у галіне мастацтва па-за межамі Беларусі, якія зьехалі адтуль, або якія зьяўляюцца аўтахтоннымі меншасьцямі ў суседніх краінах, - кажа старшыня Фонду Villa Sokrates, вядомы ў сьвеце мастак прафэсар Лявон Тарасэвіч.
"Трыялёг" у Крынках пройдзе 31 жніўня і 1 верасьня. Заплянаваныя дыскусіі запрошаных гасьцей, адкрыцьцё выставы Андрэя Дурэйкі ды канцэрты.
Cа старшынём Фонду Лявонам Тарасэвічам гутарыць Міхась Сьцепанюк.