Польшча скарачае імпарт вугалю ад сэпаратыстаў з Данбасу
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.08.2018 16:02
                    
                    Нелегальнымі пастаўкамі данбаскага антрацыту ў Эўропу занялася штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
                
                         http://akademiaoszczedzania.pl
http://akademiaoszczedzania.pl
                     
                         Выданьне піша, што на тэрыторыі сэпаратысцкіх Данецкай ды Луганскай рэспублік працягваецца здабыча вугалю.
Далей гэтая сыравіна пастаўляецца ў Расею, дзе вугаль атрымлівае фальшывыя расейскія сэртыфікаты паходжаньня. Потым паліва ідзе на Захад. Ёсьць некалькі шляхоў. Адзін праз Растоў-на-Доне і далей морам, іншым чыгункай праз Беларусь ды Польшчу. Яшчэ адзін праз порт Усьць-Луг і па Балтыйскім моры на Захад, піша выданьне.
Вугаль сэпаратыстаў купляюць у Францыі, Гішпаніі, Нямеччыне, Нарвэгіі, Турэччыне, Вялікабрытаніі, Італіі ды Польшчы. Апошняя асабліва шмат антрацыту набывала летась. Сёлета пастаўкі вугалю з Данбасу ў Польшчу скараціліся на 17-20 тысяч тон. Гэта азначае 20 мільёнаў даляраў менш для сэпаратыстаў, піша выданьне.
юл
Польшча скарачае імпарт вугалю ад сэпаратыстаў з Данбасу
Нелегальнымі пастаўкамі данбаскага антрацыту (пад выглядам расейскага) у Эўропу занялася штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Выданьне піша, што на тэрыторыі сэпаратысцкіх Данецкай ды Луганскай рэспублік працягваецца здабыча вугалю. Далей гэтая сыравіна пастаўляецца ў Расею, дзе вугаль атрымлівае фальшывыя расейскія сэртыфікаты паходжаньня. Потым паліва ідзе на Захад. Ёсьць некалькі шляхоў. Адзін праз Растоў-на-Доне і далей морам, іншым чыгункай праз Беларусь ды Польшчу. Яшчэ адзін праз порт Усьць-Луг і па Балтыйскім моры на Захад, піша выданьне.