Беларусы прыйшлі пакланіцца цудадзейнай Супраскай іконе Божай Маці
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.08.2018 16:53
Арыгінал Супраскай іконы Божай Маці загінуў у час бежанства, але магутнасьць засталася.
Сотні вернікаў з усіх куткоў Польшчы і з-за мяжы наведалі сёньня (10-га жніўня) Супраскі Дабравешчанскі манастыр з нагоды сьвята Супраскай іконы Божай Маці.
Сьвяткаванні ў гонар Супраскай іконы пачаліся ўжо ўчора ўвечары і працягваліся ўсю ноч. Шмат вернікаў ішлі ў пешых паломніцтвах м.ін. з Васількова, Крынак, Беластока, на байдарках плылі ў Супрасль таксама паломнікі з Гарадка. Галоўную літургію у 10 гадзін раніцы служыў мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава разам з іерархамі польскай царквы. Вернікі, у тым ліку і зь Беларусі, прыйшлі, каб пакланніцца Супраскай іконе і ў прасіць у Багародзіцы заступніцтва й дапамогі.
Супраская ікона Божай Маці гэта копія Смаленскай іконы „Спадарожнай”. Арыгінал загінуў у час Бежанства. Зараз у манастыры знаходзяцца дзьве яе копіі. У кожную сераду перад цудадзейнай іконай чытаюць акафіст.
На святкаваньнях у гонар Супраскай іконы Божай Маці пабывала Анна Пятроўская.