Беларускія фольк-сустрэчы прайшлі ў Міхалове
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.08.2018 16:23
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Фольк-сустрэчы_Міхалова.mp3
                                        
                    Публіцы вельмі падабаліся ансамблі з Беларусі. 
                
                
                
                
               
                
                         Калектывы з Польшчы, Беларусі ды Латвіі выступілі ў амфітэатры ў Міхалове ў час Беларускіх фольк-сустрэчаў. Гэта найбуйнейшае мерапрыемства ў культурніцкім календары Міхалова ды адзін з большых фэстаў беларускай культуры на Падляшшы.
На сцэне выступілі народныя аматарскія хоры, капэлы, моладзевыя поп-выканаўцы, салісты ды вядомыя гурты з Беларусі, м.ін. Арт калектыў «Багач» ці Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі ”Сьвята”.
Падчас фэсту таксама праводзіліся конкурсы на беларускамоўны верш пра мерапрыемства ды найцікавейшы праект майкі з беларускай сымболікай.
На Беларускіх фольк-сустрэчах у Міхалове пабывала Анна Пятроўская.
Паслухайце, калі ласка, рэпартаж з мерапрыемства