У Даніі пратэстуюць мусульманкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.08.2018 17:59
                    
                                 
                
                
                    У сераду у Капенгагене больш за тысячу чалавек пратэставалі супраць закона, які забараняе закрываць твар.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Як нам ісьці на пляж ці ў музэй, або забраць дзяцей са школы? Мы ня хочам быць вязьнямі ў сваіх хатах! – у Даніі мусульманкі пратэстуюць супраць забароны закрываньня твару.
- Я не здыму нікаба. Калі б я гэта зрабіла, то выключна па сваім выбары, – кажа 21-гадовая студэнтка ў Капэнгагене Сабіна. "Нам трэба яскрава сказаць уладам, што мы не паддамося дыскрымінацыі і не адобрым права, якое б’е па адной рэлігійнай меншасьці", – адзначае дзяўчына.
У сераду праз цэнтар сталіцы Даніі прайшло больш за тысячу мусульман і немусульман, выступаючы супраць закона, які забараняе закрываць твар. Частка датчан лічыць гэта грубым парушэньнем свабоды слова і веравызнаньня. Пратэст прайшоў таксама ў другім па велічыні дацкім горадзе Аргус.
Дацкі парлямэнт яшчэ ў траўні прыняў правілы па забароне закрываньня твару ў грамадзкіх месцах. Забарона тычыцца таксама падшлемніка ці штучнай барады.
З серады, калі паліцыянт сустрэне ў Даніі жанчыну ў нікабе, ён запатрабуе, каб яна неадкладна адкрыла твар або пакінула публічнае месца. Але раней прыдзецца заплаціць штраф (каля 160 даляраў), за чарговае парушэньне штраф у 10 разоў большы.
Мяркуецца, што ў Даніі каля 200 мусульманак закрываюць твар нікабам.
Gazeta Wyborcza/яс