Расея спрабавала настроіць паўсьвету супраць ЗША
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
27.07.2018 13:57
У краінах БРЫКС жыве палова плянэты, але уплыў арганізацыі вельмі малы.
Уладзімір Пуцін на саміце БРЫКСФота: EPA/MIKE HUTCHINGS
БРЫКС — група зь пяці краін: Бразыліі, Расеі, Індыі, Кітая, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Іх лідары сабраліся ў найбуйнейшым горадзе ПАР Яганэсбургу.
У аб’яднаньне БРЫКС уваходзяць дзяржавы, насельніцтва якіх складае амаль палову чалавецтва (42,5%). Цяперашняя сытуацыя, калі ЗША спрачаюцца з Эўрапейскім зьвязам і двума членамі БРЫКС — Кітаем і Расеяй, стварае ўмовы для таго, каб стварыць супрацьвагу Амэрыцы.
На гэта спадзяецца Расея. Яе міністар эканомікі Дзьмітрый Арэшкін прама казаў у Яганэсбургу, што “падчас гандлёвай вайны асабліва важная каардынацыя супольных дзеяньняў”.
Аднак БРЫКС не ў стане стварыць нават супольную лябараторыю прышчэпак. І хаця гэта міжнародная арганізацыя мае свой банк, які разглядаўся як супрацьвага МВФ і мусіў дапамагчы адмовіцца ў разьліках ад даляра, аднак на практыцы БРЫКС не ўплывае на сытуацыю ў сьвеце. Зрэшты, сюды ўжо запрашаюць чарговыя краіны: Аргенціну, Турцыю і Ямайку.
Rzeczpospolita/вк