Logo Polskiego Radia
Print

Вызначаны пераможца Фэстывалю маладой Беларусі «Басовішча-2018» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.07.2018 16:12
  • Басовішча.mp3
У конкурснай праграме прынялі ўдзел 4 групы: электронны гурт «SnopSnoŭ», пост-панкавы праект «Nürnberg», гітарны дуэт «MorkvoЦвет», а таксама дуэт «Eryk i Ja».
Басовішча-2018Басовішча-2018radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Вызначаны пераможца Фэстывалю маладой Беларусі «Басовішча-2018». Падрабязна пра пачатак музычнай імпрэзы, Эдуард Жолуд.
Першы дзень фэстывалю адзначыўся конкурсам маладых выканаўцаў. У конкурснай праграме прынялі ўдзел 4 групы: электронны гурт SnopSnoŭ, пост-панкавы праект Nürnberg, гітарны дуэт «MorkvoЦвет», а таксама дуэт Eryk i Ja.
Апоўначы наведвальнікі фэстывалю даведаліся хто перамог у конкурсе маладых выканаўцаў. Сёлетнім пераможцам стаў гурт SnopSnoŭ. Выступы музыкаў завяршыліся ранім сьвітанкам, апошнім на эстраду «Басовішча» падняўся DJ Lou Badgers.
Калектыў SnopSnoŭ паўстаў у 2015 годзе ў Менску. У сваёй творчасьці калектыў спалучае гітарныя мэлёдыі, жывыя і электронныя рытмы, а таксама ўжывае сінтэзатарных пульсацыі.
Пра тое, як мінуў першы дзень фэстывалю «Басовішча-2018», распавядае яго вядоўца Алесь Радзько.
Алесь Радзько: Мне вельмі прыемна, што ў гэтым годзе пачатак выступаў адбыўся ў 18.00 Мне гэта вельмі спадабалася, бо госьці мелі час, каб сюды даехаць.
Заўжды хочацца, каб наведвальнікаў было болей. Калі глядзіш са сцэны, хочацца, каб колькасьць слухачоў і гледачоў была суадноснай з памерам сцэны. Аднак, і так тут вельмі прыемная атмасфэра. Вельмі файна, што гэтая непаўторная атмасфэра захоўваецца тут ужо на працягу 29 гадоў.
Сяргей Іваноў, гурт SnopSnoŭ: Нашая ўзнагарода значыць, што шлях, які мы прайшлі за адзін год, пройдзены нямарна. Гэта для нас галоўнае!
Гурт сваімі каранямі паходзіць зь Бярозы, бубнач з Полацку, а гітарыст зь Менску. У нас інтэррэгіянальны гурт і гэта, безумоўна, надае дадатковую цану нашай перамозе. Гэта не местачковая перамога, гэта перамога ўсёй Беларусі.
У параўнаньні з «Адборышчам», мы выканалі значна болей новых песень. З чатырох кампазыцый, тры былі новыя. (…)
Мы адчувалі асалоду ад кожнага свайго выступу на «Басовішчы». Фэстываль арганізаваны надзвычай прафэсійна, мы падлучылі сваё абсталяваньне і граем, усё! Гэта неверагодна! Калі б у Беларусі быў такі ўзровень, мы ад кожнага канцэрта атрымоўвалі бы вялікае здавальненьне.
Атрыманую ўзнагароды мы выдадзем на на наш новы альбом, які ўжо распрацоўваецца.
Намесьнік рэдактар парталу Tuzin.fm Хрысьціна Дарапей: Кожны год у журы паўстае пытаньне, што ў траўні мы ўжо чулі ўсіх удзельнікаў на Адборышчы, адпаведна, які выбар можа быць зараз, калі мы ўжо з усімі знаёмыя і пра ўсіх маем меркаваньне.
Аднак, гэтыя два месяцы цудоўны тэрмін, за які можна зрабіць неверагодна шмат. Менавіта гэта мы і правяраем.
Сёлета гурт «SnopSnoŭ», які перамога, паказаў неймаверную волю да перамогі. Яны прадставілі выступ, які складаўся з новым твораў, які гучаў абсалютна інакш. Было добра бачна, што гурт за два месяцы моцна эвалюцыяніраваў і абсалютна абгрунтавана атрымаў сваю перамогу. (…)
Сёньня ўвечары на «Басовішчы» выступяць заслужаныя зоркі айчынай эстрады, легендарны гурт «Крамбамбуля», пад кіраўніцтвам Лявона Вольскага, а таксама ня менш вядомы «Nejro Dubel».
Нягледзячы на прагнозы сыноптыкаў, пакуль над падляскім небам нябачна ніводнай хмары. Адсутнасьць ападкаў падбадзёрвае шматлікіх жыхароў намётавага мястэчка.
Эдуард Жолуд
поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Першы дзень фэстывалю адзначыўся конкурсам маладых выканаўцаў. У конкурснай праграме прынялі ўдзел 4 групы: электронны гурт «SnopSnoŭ», пост-панкавы праект «Nürnberg», гітарны дуэт «MorkvoЦвет», а таксама дуэт «Eryk i Ja». Апоўначы наведвальнікі фэстывалю даведаліся хто перамог у конкурсе маладых выканаўцаў. Сёлетнім пераможцам стаў гурт «SnopSnoŭ».

/

Выступы музыкаў завяршыліся ранім сьвітанкам, апошнім на эстраду «Басовішча» падняўся DJ Lou Badgers.Калектыў «SnopSnoŭ» паўстаў у 2015 годзе ў Менску. У сваёй творчасьці калектыў спалучае гітарныя мэлёдыі, жывыя і электронныя рытмы, а таксама ўжывае сінтэзатарных пульсацыі.

Пра тое, як мінуў першы дзень фэстывалю «Басовішча-2018», распавядае яго вядоўца Алесь Радзько.

Алесь Радзько: Мне вельмі прыемна, што ў гэтым годзе пачатак выступаў адбыўся ў 18.00. Мне гэта вельмі спадабалася, бо госьці мелі час, каб сюды даехаць. Заўжды хочацца, каб наведвальнікаў было болей. Калі глядзіш са сцэны, хочацца, каб колькасьць слухачоў і гледачоў была суадноснай з памерам сцэны. Аднак, і так тут вельмі прыемная атмасфэра. Вельмі файна, што гэтая непаўторная атмасфэра захоўваецца тут ужо на працягу 29 гадоў.

Басовішча-2018
Басовішча-2018


Сяргей Іваноў, гурт SnopSnoŭ: Нашая ўзнагарода значыць, што шлях, які мы прайшлі за адзін год, пройдзены нямарна. Гэта для нас галоўнае!

Гурт сваімі каранямі паходзіць зь Бярозы, бубнач з Полацку, а гітарыст зь Менску. У нас інтэррэгіянальны гурт і гэта, безумоўна, надае дадатковую цану нашай перамозе. Гэта не местачковая перамога, гэта перамога ўсёй Беларусі. У параўнаньні з «Адборышчам», мы выканалі значна болей новых песень. З чатырох кампазыцый, тры былі новыя. (…)

Мы адчувалі асалоду ад кожнага свайго выступу на «Басовішчы». Фэстываль арганізаваны надзвычай прафэсійна, мы падлучылі сваё абсталяваньне і граем, усё! Гэта неверагодна! Калі б у Беларусі быў такі ўзровень, мы ад кожнага канцэрта атрымоўвалі бы вялікае здавальненьне.

Атрыманую ўзнагароды мы выдадзем на на наш новы альбом, які ўжо распрацоўваецца.

/


Намесьнік рэдактар парталу Tuzin.fm Хрысьціна Дарапей: Кожны год у журы паўстае пытаньне, што ў траўні мы ўжо чулі ўсіх удзельнікаў на «Адборышчы», адпаведна, які выбар можа быць зараз, калі мы ўжо з усімі знаёмыя і пра ўсіх маем меркаваньне.

Аднак, гэтыя два месяцы цудоўны тэрмін, за які можна зрабіць неверагодна шмат. Менавіта гэта мы і правяраем.Сёлета гурт «SnopSnoŭ», які перамог, паказаў неймаверную волю да перамогі. Яны прадставілі выступ, які складаўся з новым твораў, які гучаў абсалютна інакш.

Было добра бачна, што гурт за два месяцы моцна эвалюцыяніраваў і абсалютна абгрунтавана атрымаў сваю перамогу. (…)

/

Сёньня ўвечары на «Басовішчы» выступяць заслужаныя зоркі айчынай эстрады, легендарны гурт «Крамбамбуля», пад кіраўніцтвам Лявона Вольскага, а таксама ня менш вядомы «Nejro Dubel».

/

Нягледзячы на прагнозы сыноптыкаў, пакуль над падляскім небам нябачна ніводнай хмары. Адсутнасьць ападкаў падбадзёрвае шматлікіх жыхароў намётавага мястэчка.

Эдуард Жолуд

поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

Намётавае
Намётавае мястэчка

Басмежжа
Басмежжа


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт