Logo Polskiego Radia
Print

Польшча-Калюмбія - 0:3

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.06.2018 12:14
Каманда, поўная гульцоў, якіх цэняць у Эўропе і сьвеце, лічылася моцным кандыдатам для выхаду з групы.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Gazeta Wyborcza: Польская зборная на Чэмпіянаце сьвету па футболе прайграла з Калюмбіяй 0:3 і як першая эўрапейская каманда не прайшла ў чарговы этап. «Я шкадую», – сказаў трэнэр польскай каманды Адам Навалка.
Гэтым разам усё павінна было быць інакш. Каманда, поўная гульцоў, якіх цэняць на кантынэнце, лічылася моцным кандыдатам для выхаду з групы. Тымчасам чэмпіянат у Расеі зборная Польшчы закончыла так, як слабыя каманды ў 2002 і 2006 годзе. Матч з Японіяй у чацьвер ня будзе мець ніякага значэньня.
Калі ў аўторак у матчы з Сэнегалам палякі зайгралі вельмі дрэнна, то ўчора ў Казані яны звычайна ня справіліся з моцным сапернікам. Калумбійцы – гэта чвэрцьфіналісты папярэдняга чэмпіянату сьвету, якія ў Расеі зьбіраюцца стаць на подыюме. Першы свой матч Калюмбія прайграла з Японіяй. У Казані на пачатку яны правяралі, што могуць палякі, а потым перайшлі ў атаку.
Зборнай Польшчы не дапамог ні варатар Ювэнтуса Войцех Шчэнсны, ні паўабаронца клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён» Гжэгаж Крыховяк, ні той, на каго палякі лічылі больш за ўсіх. Робэрт Левандоўскі ня здолей на чэмпіянаце самастойна паўплываць на вынік матчу, так як зрабіў гэта ў адборы да чэмпіянату, калі ў 10 матчах забіў 16 галоў.

Gazeta Wyborcza: Польская зборная на Чэмпіянаце сьвету па футболе прайграла з Калюмбіяй 0:3 і як першая эўрапейская каманда не прайшла ў чарговы этап. «Я шкадую», – сказаў трэнэр польскай каманды Адам Навалка.

Гэтым разам усё павінна было быць інакш. Каманда, поўная гульцоў, якіх цэняць у Эўропе і сьвеце, лічылася моцным кандыдатам для выхаду з групы. Тымчасам чэмпіянат у Расеі зборная Польшчы закончыла так, як слабыя каманды ў 2002 і 2006 годзе. Матч з Японіяй у чацьвер ня будзе мець ніякага значэньня.

Калі ў аўторак у матчы з Сэнегалам палякі зайгралі вельмі дрэнна, то ўчора ў Казані яны звычайна ня справіліся з моцным сапернікам. Калумбійцы – гэта чвэрцьфіналісты папярэдняга чэмпіянату сьвету, якія ў Расеі зьбіраюцца стаць на подыюме. Першы свой матч Калюмбія прайграла з Японіяй. У Казані на пачатку яны правяралі, што могуць палякі, а потым перайшлі ў атаку.

Зборнай Польшчы не дапамог ні варатар Ювэнтуса Войцех Шчэнсны, ні паўабаронца клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён» Гжэгаж Крыховяк, ні той, на каго палякі лічылі больш за ўсіх. Робэрт Левандоўскі ня здолей на чэмпіянаце самастойна паўплываць на вынік матчу, так як зрабіў гэта ў адборы да чэмпіянату, калі ў 10 матчах забіў 16 галоў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт