Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі андэрграўнд пакарае Польшчу (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.05.2018 14:53
«Мы павіны прабуджаць у людзях такія эмоцыі, якія ў звычайных умовах не праяўляюцца. Дасягаем гэтага, дзякуючы таму, што самі ўваходзім у шаманскі стан».
Гурт The GlitchhhГурт The Glitchhhradyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Беларускі underground пакарае Польшчу
Беларускія гурты альтэрнатыўнай музыкі адбылі турнэ ў Польшчы. Калектыў псіхадэлічнай акустыкі.К (кропка Ка) з Горадні, а таксама інструмэнтальна-экспэрымэнтальны ансамбаль The Glitchhh правялі канцэрты ў Быдгошчы, Кракаве і Вроцлаве. Апошні выступ музыкаў у Польшчы адбыўся 24 траўня ў варшаўскім клюбе Chmury.
Underground уяўляе сабой сучасны накірунак творчасьці ў розных відах мастацтва. Нягледзячы на тое, што да Underground-у залічаецца мноства мастацкіх стыляў, агульнай асаблівасьцю гэтай творчасьці, зьяўляецца супрацьпастаўленьне масавай культуры. Гаворыць арганізатар гастроляў беларускіх undergraund гуртоў Яўген Ціхановіч.
Яўген Ціхановіч: Хутчэй за ўсё, гэта ўсё ж такі не альтэрнатыўная музыка, а андэрграўнд. Напрыклад, гуртоў кшталту The Glitchhh вельмі мала ня толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы. Безумоўна для Польшчы, гэта ўнікальны праект. Рыхтуючыся да гэтых гастроляў, шукаючы мясцовыя гурты падобнага кшталту, чагосьці падобнага да The Glitchhh я не знайшоў..К (Кропка Ка) – гэта псыхадэлічны фолк.
Для мне андэрграўндная музыка гэта некамэрцыйны праект. Гэта музыка, дзеля музыкі. Людзі зьбіраюцца для таго каб ствараць музыку. Для такіх музыкаў мэта сабраць сотні і тысячы слухачоў на свае канцэрты зьяўляецца выключна нечым другасным.
Самае важнае для іх гэта ствараць музыку, якая будзе самабытнай. Іх мэта ствараць нешта новае непадобнае да таго, што ўжо існуе.
Падчас выкананьня псіхадэлічных музычных твораў дасягаецца адметны ад звычайнага псыхаэмацыйны стан, цьвердзяць музыкі. Гэту зьяву тлумачыць Яўген Кучмэйна з гарадзенскага гурта.К (кропка Ка).
Яўген Кучмэйна: Мы граем для ўсіх каму гэта патрэбна. Мы павіны прабуджаць у людзях такія эмоцыі, якія ў звычайных умовах жыцьця не праяўляюцца. Мы дасягаем гэта дзякуючы таму, што падчас граньня самі ўваходзім у нейкі шаманскі стан. Назапашваем асабістую энэргію, якую выкідваем падчас выступу. (…)
Я бачу, што тыя людзі, якія наведвалі нашыя канцэрты, на іх гэта ўзьдзейнічае. З большага, гэты ўплыў аднолькавы. Слухачы казалі, што прыходзілі да нас з адным станам, а зыходзілі будучы ў абсалютна іншым стане.
Мы не забаўляем людзей, мы культывуем такія станы, якія ўжо зьнікаюць. Мова пра архаічныя псыхаэмацыйныя станы, якія зьнікаюць разам з традыцыйным ладам жыцьця.
Розьніцу паміж беларускімі і польскімі underground клюбамі тлумачыць завадатар гурта The Glitchhh Яўген Зыковіч.
Яўген Зыковіч: Яшчэ гадоў дзесяць таму ў Беларусі ня было такіх клюбаў. Быў толькі жорсткі андэрграўнд! (сьмяецца). Аднак цяпер клюбы ў Польшчы і ў Беларусі вельмі падобныя, за адным выключэньнем. Польскія клюбы, на маю, думку маюць лепшае матэрыяльна тэхнічнае забесьпячэньне. Напрыклад, нават гэты маленечкі клюб Хмары, мае досыць добрую апаратуру.
Выступ айчынных гуртоў альтэрнатыўнай музыкі выклікаў зацікаўленасьць варшаўскіх беларусаў. Сярод слухачоў быў тэлевядоўца Віктар Шукеловіч. Пасьля канцэрту спадар Шукeловіч ахвотна падзяліўся сваімі ўражаньнямі.
Віктар Шукеловіч: Незвычайныя і цікавыя гурты, ў якія граюць вельмі добрыя людзі. Лічу, што нам беларусам, якія жывуць у Варшаве, трэба падтрымліваць сваіх людзей. Тым больш, што музыка сапраўды добрая і якасная. Настрой цудоўны!
Гастролі беларускіх гуртоў альтэрнатыўнае музыкі былі арганізаваныя ў рамках прыватнай творчай ініцыятывы Яўгена Ціхановіча Pine Gigs.
Эдуард Жолуд

Беларускія гурты альтэрнатыўнай музыкі адбылі турнэ ў Польшчы. Калектыў псіхадэлічнай акустыкі.К (кропка Ка) з Горадні, а таксама інструмэнтальна-экспэрымэнтальны ансамбаль The Glitchhh правялі канцэрты ў Быдгашчы, Кракаве і Ўроцлаве. Апошні выступ музыкаў у Польшчы адбыўся 24 траўня ў варшаўскім клюбе Chmury.

Underground уяўляе сабой сучасны накірунак творчасьці ў розных відах мастацтва. Нягледзячы на тое, што да андэрграўнду залічаецца мноства мастацкіх стыляў, агульнай асаблівасьцю гэтай творчасьці, зьяўляецца супрацьпастаўленьне масавай культуры. Гаворыць арганізатар гастроляў беларускіх undergraund гуртоў Яўген Ціхановіч.

Яўген Ціхановіч: Хутчэй за ўсё, гэта ўсё ж такі не альтэрнатыўная музыка, а андэрграўнд. Напрыклад, гуртоў кшталту The Glitchhh вельмі мала ня толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы. Безумоўна для Польшчы, гэта ўнікальны праект.

Рыхтуючыся да гэтых гастроляў, шукаючы мясцовыя гурты падобнага кшталту, чагосьці падобнага да The Glitchhh я не знайшоў. .К (Кропка Ка) – гэта псыхадэлічны фолк.

Яўген
Яўген Ціхановіч


Для мне андэрграўндная музыка гэта некамэрцыйны праект. Гэта музыка, дзеля музыкі. Людзі зьбіраюцца для таго каб ствараць музыку. Для такіх музыкаў мэта сабраць сотні і тысячы слухачоў на свае канцэрты зьяўляецца выключна нечым другасным.

Самае важнае для іх гэта ствараць музыку, якая будзе самабытнай. Іх мэта ствараць нешта новае непадобнае да таго, што ўжо існуе.

Падчас выкананьня псіхадэлічных музычных твораў дасягаецца адметны ад звычайнага псыхаэмацыйны стан, цьвердзяць музыкі. Гэту зьяву тлумачыць Яўген Кучмэйна з гарадзенскага гурта .К (кропка Ка).

Яўген Кучмэйна: Мы граем для ўсіх каму гэта патрэбна. Мы павіны прабуджаць у людзях такія эмоцыі, якія ў звычайных умовах жыцьця не праяўляюцца. Дасягаем гэтага, дзякуючы таму, што падчас граньня самі ўваходзім у нейкі шаманскі стан. Назапашваем асабістую энэргію, якую выкідваем падчас выступу. (…)

Яўген
Яўген Кучмэйна


Я бачу, што тыя людзі, якія наведвалі нашыя канцэрты, на іх гэта ўзьдзейнічае. З большага, гэты ўплыў аднолькавы. Слухачы казалі, што прыходзілі да нас з адным станам, а зыходзілі будучы ў абсалютна іншым стане.

Мы не забаўляем людзей, мы культывуем такія станы, якія ўжо зьнікаюць. Мова пра архаічныя псыхаэмацыйныя станы, якія зьнікаюць разам з традыцыйным ладам жыцьця.

Гурт
Гурт .К


Розьніцу паміж беларускімі і польскімі underground клюбамі тлумачыць завадатар гурта The Glitchhh Яўген Зыковіч.

Яўген Зыковіч: Яшчэ гадоў дзесяць таму ў Беларусі ня было такіх клюбаў. Быў толькі жорсткі андэрграўнд! (сьмяецца). Аднак цяпер клюбы ў Польшчы і ў Беларусі вельмі падобныя, за адным выключэньнем. Польскія клюбы, на маю, думку маюць лепшае матэрыяльна тэхнічнае забесьпячэньне. Напрыклад, нават гэты маленечкі клюб Хмары, мае досыць добрую апаратуру.(...)

Выступ айчынных гуртоў альтэрнатыўнай музыкі выклікаў зацікаўленасьць варшаўскіх беларусаў. Сярод слухачоў быў тэлевядоўца Віктар Шукеловіч. Пасьля канцэрту спадар Шукeловіч ахвотна падзяліўся сваімі ўражаньнямі.

Віктар Шукеловіч: Незвычайныя і цікавыя гурты, ў якія граюць вельмі добрыя людзі. Лічу, што нам беларусам, якія жывуць у Варшаве, трэба падтрымліваць сваіх людзей. Тым больш, што музыка сапраўды добрая і якасная. Настрой цудоўны!

Варшаўскі
Варшаўскі клюб «Хмары»


Гастролі беларускіх гуртоў альтэрнатыўнае музыкі былі арганізаваныя ў рамках прыватнай творчай ініцыятывы Яўгена Ціхановіча Pine Gigs.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт