1 траўня працоўныя павінны змагацца за свае правы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.04.2018 18:42
У Беларусі барацьбы няма, ёсьць нагода выкарыстаць свабодны дзень і паехаць на дачу або вёску.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
Сьвята 1 траўня вядомае ўсім людзям на постсавецкай прасторы, ды й ня толькі. У першы дзень траўня Сьвята працы адзначаецца ў 142 краінах сьвету, у Беларусі ды Польшчы – гэта свабодны ад працы дзень.
1 траўня вельмі пампэзна адзначаўся ў часы Савецкага Саюзу, існаваў абавязак прысутнічаць на першамайскай дэманстрацыі. Тым ня менш, гэта далёка не сацыялістычнае сьвята, яго гісторыя нарадзілася ў заходніх буржуазных краінах.
Усё пачалося 1 траўня 1886 году, калі амэрыканскія рабочыя ў Чыкага зладзілі страйк з патрабаваньнем 8-гадзіннага рабочага дня. Пратэст быў жорстка падаўлены паліцыяй. У ліпені 1889 году парыскі кангрэс ІІ Інтэрнацыяналу ў памяць пра тыя падзеі прыняў рашэньне аб правядзеньні 1 траўня дэманстрацый.
Гісторыю і сёньняшні дзень Сьвята працы прыгадвае гісторык, палітоляг, адзін з ініцыятараў адраджэньня сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі Анатоль Сідарэвіч.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл
нг