Конкурс па беларускай мове сабраў некалькі дзясяткаў вучняў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
27.04.2018 16:15
Перамога дае магчымасьць паступіць у любы ліцэй без неабходнасьці здаваць іспыты.
tbm-mova.by
Звыш 20 вучняў прынялі ўдзел у фінальным этапе Ваяводзкага конкурсу па беларускай мове для пачатковых школаў. У Бельску-Падляскім сустрэліся маладыя людзі са школ з усяго Падляскага ваяводзтва. Шмат хто ўжо ў чарговы раз прымаў удзел конкурсе, іншыя змагаліся з конкурснымі заданьнямі ўпершыню.
Перамога ў прадметным конкурсе дае магчымасьць паступіць у любы ліцэй без неабходнасьці здаваць іспыты. З удзельнікамі фінальнага этапу сустрэўся Міхась Сцепанюк.
Слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл