Logo Polskiego Radia
Print

Крымінальны кодэкс у Польшчы стане больш строгім

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.04.2018 15:52
Частка спэцыялістаў пазытыўна адносіцца да новаўвядзеньня, а частка – крытычна.
Міністар юстыцыі Збігнеў ЗёбраМіністар юстыцыі Збігнеў ЗёбраPolskie radio

Міністар юстыцыі Польшчы Зьбігнеў Зёбра працуе над тым, каб Крымінальны кодэкс стаў больш строгі. Міністар уводзіць больш жорсткія пакараньні для ўдзельнікаў бандаў, гвалтаўнікоў, махінатараў і ліхвяроў. Судзьдзі атрымаюць права выносіць прыгаворы на тэрмін ад аднаго месяца да 30 гадоў зьняволеньня. «Новаўвядзеньне дасьць магчымасьць выносіць больш справядлівыя прысуды.

Новаўвядзеньне судзьдзі ацанілі пазытыўна, але ня ўсе прапановы міністра юстыцыя лічаць неабходнымі. Напрыклад, абавязковыя 15 сутак пазбаўленьня волі для віноўнікаў, якія ўпершыню парушылі закон. Паводле Мінюсту, турма павінна іх напалохаць.

«Гэта недарэчная прапанова», – кажа крыміноляг Павал Мачыдлоўскі. Ён зьвяртае ўвагу на кошт кароткіх тэрмінаў. Зазначае, што нягледзячы на час знаходжаньня за кратамі, кожны вязень мусіць прайсьці мэдычнае абсьледаваньне, атрымаць адзеньне, сродкі гігіены й г.д. «Такое пакараньне дорага каштуе і ў выніку нічога нядасьць», – кажа Мачыдлоўскі.

У сваю чаргу пажыцьцёвае зьняволеньне без магчымасьці амністыі раскрытыкаваў іншы крыміноляг, прафэсар Брунон Голыс. «Забраць у прысуджанага магчымасьць выйсьця на волю калі-небудзь - гэта забраць у яго сэнс рэсацыялізацыі. Турмы трэба было б замяніць у дом сацыяльнай дапамогі й забясьпечыць іх адмысловым пэрсаналам», – лічыць прафэсар Голыс.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт