Беларускія майстры ўдзельнічалі ў Велікодным кірмашы ў Беластоку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.03.2018 14:56
Мастакі расказалі як зрабіць пісанкі, драпанкі, чым упрыгожыццца на сьвята.
Велікодныя яйкі, пальмы, драўляныя цацкі, упрыгожаньні зь бісеру ды розная ежа - усё гэта можна было пабачыць ды купіць у час велікоднай ярмаркі, якая праходзіла ў Беластоку. Асаблівай папулярнасьцю карысталіся рознакаляровыя яйкі й пісанкі. Сярод майстроў кірмашу былі таксама госьці зь Беларусі й Летувы.
У нас традыцыйныя пісанкі, для роспісу якіх вырыстоўваецца спэцыяльны самаробны інструмэнт – “шпілька” – гаворыць народная мастачка Хрысьціна Пракаповіч зь Ліпска.
Сам кірмаш мае багатыя гістарычныя карані, вядомыя яшчэ з часоў Браніцкага.
А на кірмашы на пляцы Касьцюшкі ў Беластоку пабывала Анна Пятроўская.