Чарговая помста расейскіх спэцслужбаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.03.2018 15:39
Экс-агента ГРУ атруцілі ў Вялікабрытаніі - сытуацыя нагадвае забойства Літвіненкі 12 гадоў таму.
Ілюстрацыйнае фотаPhoto: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain
У панядзелак вечарам брытанская паліцыя паведаміла, што ў шпіталь у Солсбэры былі прывезеныя два чалавекі ў крытычным стане: 66-гадовы мужчына і 33-гадовая жанчына.
Стала вядома, што знойдзеныя мінакамі мужчына й жанчына не зьяўляюцца звычайнымі жыхарамі невялікага брытанскага населенага пункту. Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Барыс Джонсан пацьвердзіў, што гаворка ідзе пра былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля й яго дачку, паведамляе газэта Rzeczpospolita.
У ГРУ Скрыпаль працаваў да 1999 году. Пяцю гадамі пазьней ФСБ Расеі абвінаваціла яго ў дзяржаўнае здрадзе. Аказалася, што Скрыпаль з 1995 году быў падвойным агентам і працаваў для брытанская выведкі МІ6. У выніку агента пазбавілі афіцэрскага званьня й прысудзілі да 13 гадоў пазбаўленьня волі. У 2010 годзе прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў яго памілаваў. Узамен ЗША вызвалілі дзесяцёх расейскіх шпіёнаў. Скрыпаль зьехаў у Вялікабрытанію й зьнік з поля зроку СМІ на 8 гадоў.
- У сваёй гісторыі расейскія спэцслужбы прыводзілі ў выкананьне сьмяротныя прысуды на здрадніках, – кажа палкоўнік Уладзімер Сакалоўскі, былы афіцэр польскай выведкі й пісьменьнік (літаратурны псэўданім - Vincent V.Severski), - мне цяжка паверыць, што ў гэтым выпадку праз столькі гадоў быў выкананы прысуд. Гэты чалавек адсядзеў сваё, а прысуд як на расейскія ўмовы не быў цяжкі. Акрамя таго, яго абмянялі на расейскіх шпіёнаў у ЗША. Я задаю пытаньне, якую б карысьць атрымалі ад гэтага расейцы? У разьведцы старанна прапрацоўваюць тое, ці дадзены крок ім прынясе карысьці, ці не. Там няма эмоцый, – зазначае былы афіцэр польскай выведкі,
Rzeczpospolita/яс