Прафэсійным саюзам будзе яшчэ цяжэй, асабліва малым
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        13.02.2018 13:41
                    
                                 
                
                
                    Кадыфікацыйная камісія выступае з прапановай павышэньня парогу прадстаўніцтва ў прафсаюзах.
                
                
                    
                         www.pixabay.com/CC0 Public Domain
www.pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         «Gazeta Wyborcza» піша пра дзейнасьць прафэсійных саюзаў у Польшчы. Кадыфікацыйная камісія, якая распрацоўвае новы Працоўны кодэкс, выступіла з прапановай павышэньня гэтак званага парогу прадстаўніцтва ў прафсаюзах. Гэта значыць, што мінімальная колькасьць супрацоўнікаў, якія могуць прадстаўляць працаўнікоў у перамовах з наймальнікам, складзе 20% у выпадку вялікіх асацыяцый прафсаюзаў і 30% для малых прафсаюзаў. Калі гэтая прапанова пройдзе, то малыя прафсаюзы практычна страцяць сваё значэньне. Яны змогуць дзейнічаць на тэрыторыі прадпрыемства толькі тады, калі здабудуць мінімальны парог прадстаўніцтва, гэта значыць – ніколі.
Прафсаюзы і так маюць невялікую сілу ў Польшчы – да іх належыць толькі каля 11% усіх працаўладкаваных (для параўнаньня – у Скандынавіі – 70%, у Бэльгіі – 50%). Заснаваньне прафсаюзу ў прыватнай фірме ў Польшчы – гэта вельмі складаная задача. Аб гэтым пераканаліся многія актыўныя дзеячы, якіх звольнілі з працы за прафсаюзную дзейнасьць, часта так здараецца ўжо пры першай спробе заснаваць ініцыятыўную групу па стварэньні прафсаюзнай арганізацыі.
Калі прапановы Кадыфікацыйнай камісіі ўвойдуць у сілу, то стварэньне прафсаюзу будзе ня проста цяжкай задачай, яно будзе заданьнем практычна немагчымым.
Gazeta Wyborcza/нг