Logo Polskiego Radia
Print

Закон, які выклікаў пратэсты ў Ізраілі, наўрад ці будзе эфэктыўны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.01.2018 14:04
Польшча павінна зрабіць яшчэ вельмі шмат ў галіне адукацыі замежных грамадзтваў.
Foto: youtube

Усе выданьні вяртаюцца да тэмы законапраекту, які ўводзіць магчымасьць пакараньня ў ходзе крымінальнай справы за публічнае ўскладаньне на Польшчу суадказнасьці за злачынствы нацыстаў у часы Другой сусьветнай вайны. «Dziennik. Gazeta Prawna» піша пра сумненьні, ці калі-небудзь удасца каго-небудзь прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці ў выніку зьмен у законе.

Намеры аўтараў папраўкі былі зразумелыя і слушныя: супрацьдзейнічаць хлусьлівым меркаваньням, якія гучаць за мяжою (маўляў, Польшча нясе частку адказнасьці за Галакост), але на практыцы верагоднасьць прыцягненьня замежніка да крымінальнай адказнасьці проста мізэрная – піша камэнтатар выданьня.

Тым ня менш, закон выклікаў пратэсты ў Ізраілі, дарэчы, такой рэакцыі можна было спадзявацца. Але хутчэй ніхто не спадзяваўся, што рэакцыя і супраціў ізраільцян будуць на столькі моцныя. Некаторыя габрэі, на прыклад, старшыня партыі «Ёсьць будучыня» Яір Ляпід пішуць, што «немцы заплянавалі вынішчэньне габрэяў, і яны нясуць за яго адказнасьць, але без дапамогі іншых яны не маглі б гэтага зрабіць. Польскія лягеры сьмерці былі, і ніводнае права гэтага ня зьменіць».

Такія меркаваньні паказваюць, як шмат павінна зрабіць Польшча ў галіне адукацыі замежных грамадзтваў, нават ізраільскага, якое ж найлепш павінна ведаць, хто ладзіў канцлягеры. Палякі павінны змагацца з фармулёўкай «польскія лягеры сьмерці» ды іншымі бязглуздымі фразамі, але ўзьнікае пытаньне, ці ўвядзеньне крымінальнай адказнасьці за гэта зьяўляецца найлепшым спосабам. Польская дзяржава ня мае намеру ігнараваць гісторыю ў якіх-колечы яе праявах, таксама балючыя старонкі, калі прадстаўнікі польскай нацыі супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Але падпольная польская дзяржава ніколі не супрацоўнічала з фашыстамі, у адрозьненьні ад францускага рэжыму ды іншых саюзьнікаў Гітлера. Канфлікт з ізраільскім бокам – гэта шакіруючае непаразуменьне, трэба спадзявацца, кароткачасовае. Эмоцыі павінны суцішыцца, як у Польшчы, так і Ізраілі.

Dziennik. Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт