Logo Polskiego Radia
Print

М.Маравецкі: „Польэкзіт” магчымы ў роўнай ступені як і „германэкзіт”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.01.2018 15:36
Напэўна, патрэбны час, каб мы выправілі ўзаемадачыненьні з Эўрапейскай камісіяй і патлумачылі там нашу пазыцыю,- лічыць Маравецкі.
Polish PM Mateusz MorawieckiPolish PM Mateusz MorawieckiPhoto: wikipedia.org/Bank BZ WBK, CC BY 1.0

„Польэкзіт” (выхад Польшчы з Эўразьвязу) магчымы ў роўнай ступені як і „германэкзіт” (выхад Нямеччыны). Польшча зьяўляецца і застанецца часткай ЭЗ. Напэўна, патрэбны час, каб мы выправілі ўзаемадачыненьні з Эўрапейскай камісіяй і патлумачылі там нашу пазыцыю,- сказаў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі выданьню „Dziennik. Gazeta Prawna”.

Пра сусьветную эканоміку:

М.Маравецкі: „Польскі пункт гледжаньня аб тым, што паглыбленьне няроўнасьці - гэта дрэнна, што паталёгіяй сёньняшняй эканомікі зьяўляецца факт, што 1 працэнт самых багатых людзей трымае ў сваіх руках столькі маёмасьці, колькі 99 адосткаў астатніх, памалу даходзіць да сусьветных лідэраў. Гэта пазытыўны вынік сустрэч, якія я праводзіў у Давосе.”

Пра Ўкраіну і газаправод „Nord Stream”:

М.Маравецкі: “Калі сёньня праз Украіну плыве 60 млд м3 газу і столькі ж будзе падаваць “Паўночны паток 2”, то пасьля адключэньня ўкраінцаў ад паставак, можна ўявіць любы палітычны сцэнар. Бясспрэчна, палітычная пагроза з боку Расеі для ўсяе Эўропы павялічыцца. Гэты газаправод - ня толькі бізнэс, у чым нас спрабуюць пераканаць немцы. Гэтая труба ўяўляе сабой вялікую небясьпеку».

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт