Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве паказалі беларускі фільм пра Монтэ-Касына

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2017 14:30
  • У Варшаве паказалі беларускі фільм пра Монтэ-Касына.mp3
Стужка атрымала «Сярэбраную шаблю» VIII Міжнароднага фэстывалю гістарычных і ваенных фільмаў.
photo: www.militaryfilmfestival.pl

Сёньня ў Варшаве прайшоў паказ беларускага дакумэнтальнага фільму «Монтэ-Касына. Доўгая дарога дадому» беларускага рэжысэра Аляксея Раковіча. Стужка атрымала другую ўзнагароду «Сярэбраную шаблю» VIII Міжнароднага фэстывалю гістарычных і ваенных фільмаў у катэгорыі ваеннага фільму.
Фільм расказвае пра тое, якім чынам амаль 10 тысяч беларусаў апынуліся ў 2 Польскім корпусе, якую ролю адыгралі ў бітве пад Монтэ-Касына, які несправядлівы лёс іх чакаў пасьля завяршэньня вайны. Іх ніхто не лічыў нават вэтэранамі, іх разам з сем'ямі высылалі ў ссылку.
У 1941 годзе Сталін і польскае кіраўніцтва дамовіліся стварыць польскую армію на тэрыторыі СССР, якой павінен быў кіраваць генэрал Андэрс. Жаўнеры 2 Польскага корпусу дасканала разумелі, што з гэтай бітвы большасьць ня выйдзе жывымі.
Дырэктар Міжнароднага фэстывалю гістарычных і ваенных фільмаў Анджэй Бжоза адзначае, што беларуская стужка зьяўляецца вельмі каштоўнай па некалькіх прычынах.
А. Бжоза: Гэта фільм пра важныя падзеі. Мы з зайздрасьцю адзначаем, што беларусы запрапанавалі фільм пра Монтэ-Касына. Палякам да гэтага часу не ўдалося гэтага зрабіць. Ёсьць частковыя спробы, але няма такой комплекснай працы, якую зрабіў беларускі аўтар. Абавязкова трэба адзначыць, што фільм ацэнены з асаблівай гістарычнай пэрспэктывы, якая аб’ядновае Польшчу і Беларусь. Да вайны беларусы і палякі ў значнай ступені жылі ў адной дзяржаве. Таму адна гістарычная падзея моцна ўпісваецца ў гісторыю абодвух народаў. Гэтая супольная гісторыя нараджае асаблівую цікавасьць да такіх тэм як «Монтэ-Касына. Доўгая дарога дадому». Гэты другі сказ асаблівым чынам трэба падкрэсьліваць. Мала народаў, так як палякі і беларусы, ішлі за свабодай такой доўгай дарогай. Гэта шлях праз Азію, Блізкі Ўсход, Апэніны ў Італію, Монтэ-Касына, якое і так ня стала канцом гэтай дарогі. Адным словам вельмі важная падзея. Канкрэтна зроблены фільм. Таму ня дзіўна, што ён атрымаў такую ўзнагароду журы.
Сёньняшні паказ праходзіць у рамках «рэха» VIII Міжнароднага фэстывалю гістарычных і ваенных фільмаў.
Адмысловую ўзнагароду «Сярэбраная шабля» ад Маршалка Мазавецкага ваяводзтва атрымала яшчэ адна беларуская дакумэнтальная стужка – «Беларусы ў Войску Польскім» Тацьцяны Краўчанкі.
У далучаным гукавым файле таксама гутарка пра фільм з рэжысёрам Уладзімірам Бокунам, кіраўніком студыі, дзе быў зьняты фільм.
ав

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт