Міра Лукша выдала зборнік вершаў “Сьпеў дрэў”
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.12.2017 19:25
Гэта ўжо дзясяты паэтычны зборнік паэткі й пісьменьніцы з Падляшша.
radyjo.net/З.Косьцін
Паэтычны “Сьпеў дрэў” пабачыў сьвет у Беластоку - беларуская паэтка й пісьменьніца з Падляшша Міраслава Лукша выдала 10 паэтычны зборнік. Як прызналася сама аўтарка ў гутарцы са Зьмітром Косьціным, дрэвы атачалі яе з самага маленства, бо родам яна зь невялікай вёскі побач зь Белавескай пушчай.
Міраслава Лукша – аўтарка 10 паэтычных ды 7 празаічных зборнікаў. Сёлета атрымала Ўзнагароду ХVII Сусьветных дзён паэзіі ЮНЭСКА. З 1997 году Міра Лукша зьяўляецца сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
слухайце далучаны гукавы файл