Моладзь з розных краін пазнаёмілася з жыцьцём польскіх беларусаў (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.11.2017 19:37
Маладыя беларусы, летувісы й палякі наведалі польскае Падляшша ў рамках праграмы Эўразьвязу “Erasmus Plus”.
Маладыя беларусы, летувісы й палякі наведалі польскае Падляшша. Мэта паездкі – знаёмства з нацыянальнымі й рэлігійнымі меншасьцямі рэгіёну. Маладыя людзі сустрэліся, у прыватнасьці, з дэпутатамі гарадзкой рады ў Бельску Падляскім, наведалі Бельскі беларускі ліцэй, а таксама Музэй Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
Абмен групамі моладзі ў рамках праграмы Эўразьвязу “Erasmus Plus” наладзіў варшаўскі фонд "Беларускі дом". Гаворыць сустаршыня фонду Алесь Зарэмбюк. Рэпартаж Яраслава Іванюка.
рэпартаж з паездкі ў далучаным гукавым файле
фота аўтара