Карэйскі кашмар ЗША
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        09.11.2017 15:46
                    
                                 
                
                
                    КНДР мае зброю, якая можа зьнішчыць Злучаныя Штаты?
                
                
                    
                         Foto:  EPA/FRANCIS MALASIG/PAP
Foto:  EPA/FRANCIS MALASIG/PAP
                     
                
                
                
               
                
                         Адказы на гэтае пытаньне шукае штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Выданьне піша, што найбольш катастрафічны сцэнар для Амэрыкі ў адносінах з Паўночнай Карэяй. Гэта выкарыстаньне апошняй зброі EMP (ангельскі скарот ад «электрамагнітнага імпульсу» і азначае бомбу, якая можа зьнішчыць усё эканоміку ды электрычную інфраструктуру ЗША). Паводле выданьня, сёньня гэта найбольшая пагроза для Амэрыкі. Справа ў тым, што выкарыстаньне дадзенай зброі прывядзе да поўнага паралічу жыцьця ў ЗША. Ня будзе электрычнасьці, ані інтэрнэту, ані тэлефонаў. Гэта цалкам паралізуе транспарт, эканоміку. Цягам двух дзён крамы апусьцеюць, пачнецца паніка ды хаос, узаемныя напады напалоханых ды галодных людзей. Пачнецца дэфіцыт вады. У выніку каля 90% амэрыканцаў могуць загінуць.
Выданьне зазначае, што гэта магчымы сцэнар, калі адносіны паміж Вашынгтонам ды Пхеньянам будуць далей пагаршацца. Тым больш, што амэрыканскі ўрад не ўспрымае ўсур’ёз гэты сцэнар і пагрозу. У Вашынгтоне лічаць, што перасьцярогі перабольшаныя. Іншага меркаваньня прытрымліваецца польская газэта.
юл