Дзяржава страціла сотні мільёнаў у горназдабыўной прамысловасьці
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.11.2017 15:35
Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя паведаміла ў пракуратуру, што Польшча страціла мільёны на здабычы срэбра, медзі і вугалю.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя паведаміла ў пракуратуру, што дзяржава страціла мільёны на ліцэнзіях, якія атрымалі замежныя канцэрны па здабычы срэбра, медзі і вугалю.
Гаворка ідзе пра дзьве працэдуры па выдачы ліцэнзіі ў гадах 2012-2014. Ліцэнзію на здабычу атрымала замежная фірма, а не польскі канцэрн KGHM, а ў другой справе дазвол на здабычу не далі вугальнай шахце Багданка непадалёк Любліна. Справа стала гучнай больш за тры гады таму, калі тагачасны міністар аховы навакольнага асяродзьдзя выдзеліў ліцэнзію аўстралійскай фірме. Зараз аўстралійцы зьбіраюцца ставіць наземную інфраструктуру і цягам 25 гадоў намераныя здабываць вугаль у адлегласьці каля 10 кілямэтраў ад шахты Багданка. Аднак дагэтуль аўстралійская кампанія PD Co Sp. z o.o. не папрасіла ліцэнзіі на здабычу і не зьвярнулася па падаўжэньне ліцэнзіі па дасьледаваньні рэсурсаў.
Пры апошніх уладах гучна было таксама аб ліцэнзіі для распрацоўкі медных радовішчаў у г. Бытам Оджаньскі (Bytom Odrzańskim). Польская буйная кампанія KGHM прайграла з невялікай кампаніяй, даччынай суполкай канадзкага канцэрну, якім кіраваў былы дырэктар KGHM. Мяркуецца, што радовішча медзі ў гэтым месцы каштуе адзін мільярд даляраў.
niezalezna.pl/яс