Logo Polskiego Radia
Print

Галоўная санітарная інспэкцыя прапануе зьмяніць закон аб пахаваньнях

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.10.2017 15:06
Напрыклад, чыноўнікі хочуць даць палякам магчымасьць разьвейваць попел памерлых блізкіх на моры.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: summa/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўная санітарная інспэкцыя прапануе зьмяніць закон аб пахаваньнях
Напрыклад, чыноўнікі хочуць даць палякам магчымасьць разьвейваць попел памерлых блізкіх на моры.
Галоўная санітарная інспэкцыя прапануе ўвесьці зьмены ў закон аб пахаваньнях. Санітарныя інспэктары, у прыватнасьці, хочуць даць палякам магчымасьць разьвейваць попел памерлых блізкіх над гэтак званымі лугамі памяці або на моры. Насьцярожана да гэтай ідэі ставіцца ў сваю чаргу польскае Міністэрства аховы здароўя, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Галоўная санітарная інспэкцыя пераконвае, што частка палажэньняў дзеючага закону аб пахаваньнях адносіцца яшчэ да міжваеннага пэрыяду.
Чыноўнікі мяркуюць, што гэтыя правілы састарэлыя, паколькі цягам апошніх гадоў у краіне адбыліся значныя зьмены ў сацыяльнай, маральнай і тэхнічнай сфэры, датычнай гэтай галіны.
Таму, паводле санітарных інспэктараў, навэлізаваны закон аб пахаваньнях павінен узяць пад увагу існуючыя практыкі пахаваньня, напрыклад, разьвейваньне попелу памерлых над лугамі памяці або на моры.
Супраць гэткай ідэі выступае Міністэрства аховы здароўя.
У той жа час, многія людзі ў Польшчы й так вырашаюць выканаць волю памерлага й разьвеяць яго прах, хоць у адпаведнасьці зь дзеючым заканадаўствам, гэта незаконная практыка, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт