Logo Polskiego Radia
Print

Стары добры сьвет павінен скончыцца ў 2045 годзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.10.2017 16:41
Тады будзе створаная дасканалая машына, якая збудуе робаты, а яны будуць будаваць іншых робатаў.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У 2045 годзе паўстане апошняя створаная чалавекам машына Singularity. Яна будзе дасканалай і збудуе робаты, якія будуць будаваць сябе самі. Амэрыканскі футурыст Рэй Кэрзўэл (Ray Kurzweil) прагназуе, што менавіта такой будзе наша будучыня. Ідэя разьвіваецца ў Крэмніевай даліне. Кэрзўэл прыцягнуў гіганцкія сродкі Google, Apple і NASA і стварыў Singularity University, у якім працуюць самыя лепшыя спэцыялісты па сучасных тэхналёгіях. Ідэя знаходзіць усё больш прыхільнікаў. Сярод іх - адзін з багацейшых палякаў Сэбастыян Кульчык, які імкнецца пашырыць ідэю Singularity University ў Польшчы.

З часу ўзьнікненьня ў 2008 годзе гэты ўнівэрсытэт закончылі 10 тысяч выпускнікоў са 100 краін. Асноўная задача ўнівэрсытэта заключаецца ў тым, каб адукаваць, падштурхоўваць да ідэй і рыхтаваць лідараў для вырашэньня глябальных праблем. Тыднёвы курс вучобы каштуе 14,5 тысячы даляраў.

У Польшчы зацікаўленасьць да ідэі вялізарная – на першую сустрэчу прыйшло 300 чалавек, пераважна з буйных карпарацый, з галіны фінансаў і тэхналёгій.

У сувязі з уплывам, які Singularity University аказвае на бізнэс у Крэмніевай даліне і ва ўсім сьвеце, гэтую арганізацыю параўноўваюць да мэтэарыта, які стане прычынай канца жыцьця «сучасных дыназаўраў» - гэта значыць вялізных старых карпарацый.

Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт