Logo Polskiego Radia
Print

Бункер перашкаджае ў будаўніцтве аўтамабільнай трасы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.09.2017 15:48
Будаўнікі плянуюць захаваць гістарычны аб’ект і з гэтай мэтай перасунуць яго на 34 мэтры.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Бункер перашкаджае ў будаўніцтве трасы S5
Будаўнічыя плянуюць захаваць гістарычны аб’ект і з гэтай мэтай перамясьціць яго 34 мэтры на ўсход.
Паміж гарадкамі Шубін (Szubin) і Жнін (Żnin) у Куяўска-Паморскім ваяводзтве пачаліся працы па будаўніцтве новага ўчастка хуткаснай дарогі S5. Аднак пасярэдзіне плянаванай трасы стаіць польскі баявы бункер з 1939 году. Будаўнічыя плянуюць захаваць гістарычны аб’ект і з гэтай мэтай перамясьціць яго 34 мэтры на ўсход, , паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
„Цяпер мы задумоўваемся над лепшым спосабам перамяшчэньня бомбасховішча. Апэрацыя пройдзе на працягу двух-трох бліжэйшых месяцаў”, - кажуць будаўнікі.
На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў пра бункер амаль ніхто ня памятаў, хоць ён знаходзіцца побач з трасай нацыянальнага значэньня з Быдгашчы ў Познань.
У 2009 годзе аб’ектам пацікавіліся энтузіясты гісторыі. Яны выразалі кусты й зьмясьцілі інфармацыйны знак. Цяпер, пасьля поўнага адкапаньня й выраўнаньня паверхні, што адбылося ў рамках будаўніцтва трасы S5, бункера нельга не заўважыць.
Гістарычны будынак быў часткай лініі абароны Арміі „Познань”. На адрэзку „Жнін” такіх бункераў было 8. Яны былі пабудаваныя на пачатку жніўня 1939 году. У будаўнічых працах прысутнічалі сапёры й мясцовае насельніцтва.
Агулам лінія абароны Арміі „Познань” налічвала ажно 112 бункераў. Аднак аб'екты пад Жнінам усё ж у верасеньскай кампаніі ня ўдзельнічалі, паколькі 5 верасьня 1939 году польская армія адступіла ў рэгіён Інаўроцлава (Inowrocław).
Паводле дадзеных на 2008 год, у Польшчы захавалася больш за 400 бункераў з гэтага пэрыяду. Аб'ект паміж Шубінам і Жнінам ня зьяўляецца першым, які трэба было перамясьціць у сувязі з будаўніцтвам хуткасных дарогаў ці аўтамагістраляў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз

Паміж гарадкамі Шубін (Szubin) і Жнін (Żnin) у Куяўска-Паморскім ваяводзтве пачаліся працы па будаўніцтве новага ўчастка хуткаснай дарогі S5. Аднак пасярэдзіне плянаванай трасы стаіць польскі баявы бункер з 1939 году. Будаўнікі плянуюць захаваць гістарычны аб’ект і з гэтай мэтай перасунуць яго на 34 мэтры, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

„Цяпер мы задумоўваемся над лепшым спосабам перамяшчэньня бункера. Апэрацыя пройдзе на працягу двух-трох бліжэйшых месяцаў”, - кажуць будаўнікі.
На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў пра бункер амаль ніхто ня памятаў, хоць ён знаходзіцца побач з трасай дзяржаўнага значэньня з Быдгашчы ў Познань.
У 2009 годзе аб’ектам пацікавіліся энтузіясты гісторыі. Яны выразалі кусты й паставілі інфармацыйны знак. Цяпер, пасьля поўнага адкапаньня й выраўнаньня паверхні, што адбылося ў рамках будаўніцтва трасы S5, бункера нельга не заўважыць.

Гістарычны будынак быў часткай лініі абароны арміі „Познань”. На адрэзку „Жнін” такіх бункераў было восем. Яны былі пабудаваныя на пачатку жніўня 1939 году. У будаўнічых працах прымала ўдзел мясцовае насельніцтва.

Агулам лінія абароны арміі „Познань” налічвала ажно 112 бункераў. Аднак аб'екты пад Жнінам у вайне не выкарыстоўваліся, паколькі 5 верасьня 1939 году польская армія адступіла ў рэгіён Інаўроцлава (Inowrocław).

Паводле дадзеных за 2008 год, у Польшчы захавалася больш за 400 бункераў з гэтага пэрыяду. Аб'ект паміж Шубінам і Жнінам ня зьяўляецца першым, які трэба было перасунць у сувязі з будаўніцтвам аўтамагістраляў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт