Logo Polskiego Radia
Print

Нечалавечы бізнэс за кошт жывёлаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2017 14:48
Міністэрства сельскай гаспадаркі лічыць, што зоаабарончыя арганізацыі выкарыстоўваюць хібы ў правілах.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Нечалавечы бізнэс за кошт жывёлаў
Міністэрства сельскай гаспадаркі лічыць, што зоаабарончыя арганізацыі выкарыстоўваюць хібы ў правілах.
Польскае Міністэрства сельскай гаспадаркі хоча зьмяніць закон аб абароне жывёлаў. Паводле ведамства, дабрачынныя арганізацыі, якія займаюцца іх абаронай, выкарыстоўваюць хібы ў правілах і зарабляюць на канфіскаваных жывёлах, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Зьмены могуць закрануць 380 грамадзкіх арганізацый у Польшчы. Цяпер іх прадстаўнікі „ў неадкладных выпадках” могуць забраць жывёлу ва ўладальніка. Менавіта гэткай магчымасьцю, паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі, злоўжываюць прадстаўнікі зоаабарончых арганізацыяў.
Пасьля таго, як прадстаўнікі арганізацыі канфіскуюць жывёлу, яны павінны паведаміць аб гэтым прадстаўнікам мясцовых уладаў, напрыклад, мэру горада. Аднак праблема заключаецца ў тым, што адміністрацыйныя працэдуры часта вельмі зацягваюцца, а арганізацыі, не чакаючы канчатковага рашэньня ўладаў, перадаюць жывёл новым уладальнікам.
У гэтай сытуацыі нават, калі жывёла была канфіскавана нязгодна з законам, да свайго першага ўладальніка яна ўжо не вярталася. Міністэрства хоча прадухіліць гэткія сытуацыі й прымусіць мясцовыя ўлады вырашаць падобныя справы цягам сутак.
На канфіскацыі жывёлаў можна таксама нядрэнна зарабіць, паколькі зоаабарончыя арганізацыі патрабуюць у органах мясцовых уладаў вяртаньня коштаў за ўтрыманьне канфіскаваных жывёлаў. Дадатковую кампэнсацыю яны атрымліваюць таксама ў выпадку, калі суд прызнае віну ўладалніка, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Польскае Міністэрства сельскай гаспадаркі хоча зьмяніць закон аб абароне жывёлаў. Паводле ведамства, дабрачынныя арганізацыі, якія займаюцца іх абаронай, выкарыстоўваюць хібы ў правілах і зарабляюць на канфіскаваных жывёлах, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Зьмены могуць закрануць 380 грамадзкіх арганізацый у Польшчы. Цяпер іх прадстаўнікі „ў неадкладных выпадках” могуць забраць жывёлу ва ўладальніка. Менавіта гэткай магчымасьцю, паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі, злоўжываюць прадстаўнікі зоаабарончых арганізацыяў.

Пасьля таго, як прадстаўнікі арганізацыі канфіскуюць жывёлу, яны павінны паведаміць аб гэтым прадстаўнікам мясцовых уладаў, напрыклад, мэру горада.

Аднак праблема заключаецца ў тым, што адміністрацыйныя працэдуры часта вельмі зацягваюцца, а арганізацыі, не чакаючы канчатковага рашэньня ўладаў, перадаюць жывёл новым уладальнікам.

У гэтай сытуацыі нават, калі жывёла была канфіскавана нязгодна з законам, да свайго першага ўладальніка яна ўжо не вярталася. Міністэрства хоча прадухіліць гэткія сытуацыі й прымусіць мясцовыя ўлады вырашаць падобныя справы цягам сутак.

На канфіскацыі жывёлаў можна таксама нядрэнна зарабіць, паколькі зоаабарончыя арганізацыі патрабуюць у органах мясцовых уладаў вяртаньня коштаў за ўтрыманьне канфіскаваных жывёлаў. Дадатковую кампэнсацыю яны атрымліваюць таксама ў выпадку, калі суд прызнае віну ўладалніка, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт