Л. Баршчэўскі: "Вясельле" нават больш актуальнае для беларусаў, чым палякаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        02.09.2017 15:05
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Баршчэўскі Лявон "Вясельле".mp3
                                        
                    Да перакладу твору на беларускую мову Л. Баршчэўскага падштурхнула сустрэча з Анджэям Вайдам.
                
                
                    
                         Лявон БаршчэўскіЯраслаў Іванюк, БС ПР
Лявон БаршчэўскіЯраслаў Іванюк, БС ПР
                     
                
                
                
               
                
                         Шосты раз запар у Польшчы праходзіць акцыя нацыянальнага чытаньня. Пасьля Адама Міцкевіча, Аляксандра Фрэдры, Гэнрыка Сянкевіча і Баляслава Пруса, прыйшоў час на Станіслава Выспяньскага і ягоны твор "Вясельле".
У акцыю, якая папулярызуе чытаньне мастацкай літаратуры, уключаюцца школы, бібліятэкі, дамы культуры, а таксама радыё і тэлебачаньне. Падтрымку акцыі аказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Найбольш вядомы твор Выспяньскага распавядае пра рэальнае вясельле паэта і драматурга Люцыяна Рыдля зь Ядвігай Мікалайчыкуўнай, сялянкай з падкракаўскай вёскі Бранавіцы, і паказвае польскае грамадзтва пачатку ХХ стагодзьдзя.
"Вясельле" па-беларуску выйшла ў 2014 годзе. Да перакладу "Вясельля" на беларускую мову Лявона Баршчэўскага падштурхнула сустрэча з Анджэям Вайдам і ягоны фільм, зроблены паводле гэтага твору.
слухайце гутарку Яраслава Іванюка зь Лявонам Баршчэўскім у далучаным гукавым файле