Творцы з Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы дзякуючы стыпэндыйнай праграме «Gaude Polonia» мелі магчымасьць ствараць свае творы ў Польшчы. Пяцьдзесят ляўрэатаў 16 стыпэндыйнай праграмы «Gaude Polonia» атрымалі дыплёмы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.
У сёлетняй праграме ўдзельнічалі 50 чалавек (8 беларусаў, па адной асобе з Малдовы, Расеі і 39 грамадзян Украіны). Стыпэндыяты прадстаўлялі розныя галіны мастацтва: музыка, літаратура, пераклад, фільм, тэатар, фатаграфія, музэйная справа, кансэрватарскія працы, танец. Агулам за ўдзел у стыпэндыйнай праграме змагалася 247 чалавек.
«Gaude Polonia» рэалізуецца Нацыянальным цэнтрам культуры. Абучэньне праходзіць паўгоду, а гэты час прызначаны на рэалізацыю аўтарскіх стыпэндыйных праектаў пад кіраўніцтвам выбітных польскіх творцаў і ўстановаў культуры.
На ўручэньні дыплёмаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра культуры Рафал Вісьнеўскі зазначыў, што група 50 чалавек, якім былі ўручаныя дыплёмы, гэта найлепшыя з найлепшых.
Р. Вісьнеўскі: Мы сустракаемся з творцамі і майстрамі. Гэты сымбіёз творцаў і майстраў разьвіваецца вякамі. Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, а таксама Нацыянальны цэнтар культуры таксама далучыліся да гэтай ініцыятывы. Бюджэт, прызначаны на 16-ю стыпэндыйную праграму, гэта амаль 2 млн злотых (540,5 тысяч дал.). Мы падтрымліваем нашых сяброў з Украіны, Беларусі, Расеі, Малдовы, Казахстану, Армэніі, паколькі іх працы зьяўляюцца для нас натхняльнымі. Мы хочам, каб яны надалей разьвівалі сваё майстэрства і маглі служыць грамадзтву. У гэтым мэта культуры.
«Gaude Polonia» – гэта праграма, якая дзейнічае з 2003 году. Яна асаблівым чынам накіраваная да творцаў з Беларусі і Ўкраіны. Стыпэндыя складае 3500 злотых (945 даляраў) (без адлічэньня падатку). Стыпэндыят таксама атрымліваў 1400 даляраў на пакупку матэрыялаў і абсталяваньня, неабходных для рэалізацыі свайго праекту.
Адным са стыпэндыят праграмы «Gaude Polonia» быў беларускі музыка Аляксей Варсоба, удзельнік такіх гуртоў як АГАТА і Port Mone. Аляксей расказвае, што ўзровень удзельнікаў праграмы быў вельмі высокі, а ён сам навучыўся шмат новаму.
Размова з А. Варсобам у далучаным гукавым файле.

Аляксей Варсоба
Адным са стыпэндыят праграмы «Gaude Polonia» быў беларускі музыка Аляксей Варсоба, удзельнік такіх гуртоў як АГАТА і Port Mone. Аляксей расказвае, што ўзровень удзельнікаў праграмы быў вельмі высокі, а ён сам навучыўся шмат новаму.
Музыка вывучаў сучасныя спосабы натацыі, сучаснай партытуры, сучасную імправізацыйную музыку, спосабы дырыжорскай імправізацыі, а таксама сучасныя спосабы кампазыцыі. Абучэньне праходзіла пад кіраўніцтвам вядомага польскага кампазытара прафэсара Кшыштафа Кнітэля.
А. Варсоба: У выніку абучэньня мае папярэднія веды былі перагледжаныя. У мяне цяпер новая пазыцыя ў падыходзе да музыкі. Гэта вялікія перамены, якія мне яшчэ трэба ўсьвядоміць. Я буду надалей супрацоўнічаць з прафэсарам, у нас заплянаваныя некалькі выступаў. Думаю, што яшчэ многае наперадзе. Таму я вельмі задаволены стыпэндыяй. Сама праграма прадугледжвае сапраўдную інтэграцыю ў грамадзтва. Я пазнаёміўся з вялікай колькасьцю польскіх музыкаў. Мы стварылі музычны праект і запісалі альбом. Усё з чым я сустракаўся было цалкам новым. Дзякуючы кантактам з Кшыштафам Кнітэлем і іншымі музыкамі мой узровень значна падняўся.
Поўная размова з А. Варсобам у далучаным гукавым файле.
ав