Традыцыйнае беларускае Купальле адбылося ў Белавежы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        03.07.2017 15:32
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Мерапрыемства пачалося купальскім карагодам калектываў зь вянкамі й песьняй “Купалінка”.
                
                
                    
                         Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Былі традыцыйныя вянкі, купальскі карагод ды канцэрты калектываў. У Белавежы адбылося беларускае Купальле. Добрая музыка ды купальскія абрады сабралі ў Белавежы сотні людзей. Традыцыйна мерапрыемства пачалося купальскім карагодам калектываў зь вянкамі й песьняй “Купалінка”. Пасьля канцэрту адбылося шэсьце зь вянкамі ў бок ракі, фэервэркі ды пусканьне вянкоў па вадзе.
Сёлета Купальле ў Белавежы, арганізаванае Беларускім грамадзка-культурным таварыствам i Белавескім культурным цэнтрам, прайшло ў 32-гі раз. А на сьвяткаваньні пабывала Анна Пятроўская.
слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл