Чым завініла Ларыса Геніюш?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.05.2017 15:35
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Тым, што была ахвярай сталінскіх рэпрэсій. Так экспэрты камэнтуюць нежаданьне уладаў рэабілітаваць паэтку.
                
                
                    
                         Фота: Сяргей Панізьнік
Фота: Сяргей Панізьнік
                     
                
                
                
               
                
                         У Беларусі была зьдзейсьнена чарговая чацьвёртая спроба рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш. 
Адпаведны зварот у пракуратуру накіравалі актывісты «Моладзі БНФ». Пракуратура доўгі час маўчала і сёньня стала вядома пра адмоўны адказ. Адмова грунтоўецца  на рашэньні прэзыдыюму Вярхоўнага суду ад 24 лістапада 1999 году, згодна зь якім «Геніюш Л.А. прызнана не падлягаючай рэабілітацыі».
У чым прычына таго, што Генпракуратура так настойліва вяртаецца да гэтай пастановы і ня хоча правесьці аб'ектыўны разгляд справы Ларысы Геніюш? У тым жа, чаму доўгія гады беларускія ўлады адмаўлялі існаваньне Курапат, перакананы гісторык дасьледнік савецкіх рэпрэсій, чалец міжнароднага «Мэмарыялу» Ігар Кузьняцоў.
Слухайце гукавы файл
Размаўляў Юры Ліхтаровіч