Logo Polskiego Radia
Print

Французы ня хочуць паказаць фільм пра гераізм палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2017 15:18
Паводле камэнататараў, ён не супадае з замацаванымі ў францускім грамадзтве стэрэатыпамі.
Photo: pixabyw.com

Французы ня хочуць паказаць фільм пра гераізм палякаў
Паводле камэнататараў, ён не супадае з замацаванымі ў францускім грамадзтве стэрэатыпамі.
Французы адмаўляюцца ад пракату ў кінатэатрах фільму „Прытулак”, які расказвае пра гераізм палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусветнай вайны, паведамляе выданьне „Gazeta Polska Codziennie”.
Фільм „Прытулак” – гэта галівудзкая гісторыя, заснаваная на фактах. Ейнымі героямі зьяўляецца польскае сужонства – Ян і Антаніна Жабіньскія (Jan i Antonina Żabińscy), якія кіравалі Варшаўскім заапаркам. Падчас Другой сусьветнай вайны яны дапамагалі габрэям - хавалі іх у сваёй віле.
Рэй Ален (Ray Allen), былы гулец NBA, а цяпер сябра амэрыканскай Рады памяці Халакосту, быў вельмі ўражаны гэтым фільмам.
„Я наведаў заапарк і сустрэўся з Мошэ Цірошэм (Mosze Tirosh) – адным зь дзяцей, якія хаваліся ў віле на тэрыторыі Варшаўскага заапарка. Сустрэцца з Мошэ, пачуць успаміны дзіцяці, якое жыло ў склепе, а затым паглядзець гэты фільм у кінатэатры - гэты вопыт, проста ня з гэтага сьвету”- гаварыў Рэй Ален у інтэрвію выданьню „Gazeta Polska Codziennie”.
Тым часам, нягледзячы на станоўчыя водгукі, кінатэатры на Захадзе паказваюць стужку ня хочуць.
„Я праверыў гэтую інфармацыю. Усе кінасеткі, якія ўдзельнічаюць у разьмеркаваньні фільмаў у Францыі, адмовіліся паказаць фільм „Прытулак”. Аднак ні адзін з кінатэатраў не хацеў прызнаць, што гэта палітычнае рашэньне. Яно паказвае, колькі яшчэ трэба зрабіць у польска-францускіх адносінах і як моцна замацаваныя ганебныя антыпольскія стэрэатыпы”, - тлумачыць старшыня Інстытуту новых СМІ Эрык Містэвіч (Eryk Mistewicz), які першым агучыў гэтую інфармацыю.
Сытуацыя не зьдзіўляе палякаў, якія пражываюць у Францыі. Паводле іх, фільм не супадае з агульным уяўленьнем французаў на тэму Польшчы.
„Прычыны абсалютна палітычныя”, - кажа Міраслаў Варанэцкі (Mirosław Woronecki), які пражывае у Парыжы. Ён нагадвае, што зь ніякімі праблемамі не сустрэўся фільм „Іда”, які абвінавачваў палякаў у суадказнасьці за Халакост, чытаем у выданьні „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт