Нобэлеўская ляўрэатка байкатуе рэжым
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.04.2017 14:44
                    
                                 
                
                
                    Сьвятлана Алексіевіч не прыняла пасады, якую прапанавала ёй адміністрацыя Лукашэнкі.
                
                
                    
                         wikipedia.org
wikipedia.org
                     
                
                
                
               
                
                         Алексіевіч прапанавалі ўзначаліць спэцыяльную камісію па будаўніцтве помніка ў Курапатах - піша газэта Rzeczpospolita.
Пісьменьніца аднак не пагадзілася, гэтым самым аказваючы свой пратэст супраць рэпрэсій у Беларусі. "Людзей кінулі ў турмы, столькі арыштавалі на Дзень Волі. Мне было б нязручна ў гэтым удзельнічаць," – патлумачыла Алексіевіч сваю адмову. Паводле яе, адзіны чалавек, які павінен узначаліць камісію, гэта Зянон Пазьняк. Лідар партыі БНФ, асьцерагаючыся за сваю бясьпеку, 20 гадоў таму зьехаў у ЗША. Ён нядаўна зьвярнуўся з заклікам да архітэктараў і гісторыкаў не супрацоўнічаць з адміністрацыяй Лукашэнкі.
Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў лічыць, што прысутнасьць Алексіевіч у камісіі дала б шанец грамадзкасьці пракантраляваць пабудову помніка. «Цяпер улады паставяць там усё, што захочуць, і зьмяніць гэта ў будучыні будзе вельмі складана. Верагодна, на гэтым помніку ня будзе напісана, што там знаходзяцца ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў 1937-1941 гадоў, –  кажа Мельнікаў.
Міністэрства культуры плянуе, што помнік будзе ўшаноўваць памяць усіх нявінных ахвяр у гісторыі Беларусі XX стагодзьдзя.
«Ужо час навесьці парадак на гэтым месцы, каб народ не хадзіў туды на шашлыкі», – падкрэсьлівае Мельнікаў. «Аднак помнік мусіць расказваць гістарычную праўду».
Rzeczpospolita/яс