Logo Polskiego Radia
Print

Пакуль рашучай зьмены нацыянальных сымбаляў ня будзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.03.2017 14:01
Замест частковых зьменаў улады плянуюць распрацаваць комплексную зьмену ў закон аб нацыянальных сымбалях.
Photo:kuchenkainternetowa/flickr.com/Commercial use allowed

Сэнат (вышэйшая палата польскага парлямэнту) прыпыніў працу над новым нацыянальным сымбалем, то бок харугвай Рэчы Паспалітай. Паводле выданьня „Rzeczpospolita”, рашэньне было прынятае па просьбе Канцылярыі прэзыдэнта.

Харугва зь белым арлом на чырвоным фоне мела быць новым нацыянальным сымбалем Польшчы. Хоць, паводле Канцылярыі прэзыдэнта, вяртаньне харугвы - гэта станоўчая ідэя, то, у ацэнцы чыноўнікаў, замест уводзіць частковыя зьмены, варта распрацаваць комплексныя зьмены ў закон аб нацыянальных сымбалях Польшчы.

Нагадаем, стагодзьдзе вяртаньня незалежнасьці Польшчы мела быць таксама нагодай для невялічкай рэвалюцыі ў польскіх нацыянальных сымбалях. Гаворка ідзе пра зьмену колеру польскага сьцяга й выявы арла.

Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны падкрэсьлівае, што плянаваныя зьмены павінны выключна выправіць памылкі ў законе. Напрыклад, трэба дапасаваць фарбу да матэрыялаў, зь якіх цяпер найчасьцей шыюцца сьцягі, каб канчатковы колер сапраўды адпавядаў таму, які бярэцца пад увагу ў палажэньнях.
Зьмены ў нейкай ступені закрануць таксама выяву арла ў кароне ў польскім гербе. Паводле плянаў, ён страціць зацяненьні, якія супярэчыць геральдычным правілам, і атрымае ўзмоцненыя контуры. Крыху памяняецца кшталт кароны. Адкрытым застаецца таксама пытаньне, ці на кароне павінен паявіцца крыж. „Гэта была б вельмі моцная геральдычная рыса, але мы баімся, што справа атрымала б палітычны кантэкст”,- сказаў у размове з выданьнем „Rzeczpospolita” адзін з чыноўнікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт