Logo Polskiego Radia
Print

Пакуль што Брусэль прыглядаецца да сытуацыі ў Беларусі й робіць высновы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.03.2017 14:47
Паўторнае ўвядзеньне санкцыяў у дачыненьні да Беларусі пацягне за сабой працяглую працэдуру.
phota: www.radyjo.net/A.Папко

Нам трэба памятаць, што для Лукашэнкі найважнейшай мэтай заўсёды будзе забесьпячэньне сваёй улады, – кажа штодзёнцы «Rzeczpospolita" аналітык Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў (Ośrodek Studiów Wschodnich) Каміль Клысіньскі.

Якім чынам дэманстрацыі могуць паўплываць на ўнутраную сытуацыю ў дзяржаве?

Аляксандар Лукашэнка з аднаго боку вырашыўся зьмякчыць дэкрэт, з другога палохае грамадзтва й у гэтым яго падтрымлівае дзяржаўнае тэлебачаньне. Апошнім часам пускаюць дакумэнтальнае кіно, якое падкрэсьлівае рызыку паўтарэньня ўкраінскага Майдану ў Беларусі. Акрамя гэтага, Лукашэнка абвінавачвае лідараў апазыцыі, – кажа Каміль Клысіньскі.

Якім чынам пратэсты паўплываюць на адносіны з Брусэлям?

ЭЗ разглядае арышты актывістаў апазыцыі і падымае пытаньні правоў чалавека і свабоды слова. Тым ня менш, для Лукашэнкі заўсёды галоўнай мэтай будзе захаваць сваю ўладу. А гэта зьвязана зь неабходнасьцю грамадзкага кантролю. Так што, калі дэманстрацыі працягнуцца, яны будуць прадстаўляць сабой патэнцыйную пагрозу для стабільнасьці ўлады.

Брусэль ізноў накладзе санкцыі на Беларусь?

Нельга выключаць такі ход падзей, калі маштаб рэпрэсій супраць грамадзян будзе павялічвацца. Паўторнае ўвядзеньне санкцыяў у дачыненьні да Беларусі пацягне за сабой працяглую працэдуру. Таму, пакуль што, Брусэль аналізуе сытуацыю й робіць высновы. Раптоўнае замарожваньне дыялёгу зь Менскам можа стаць рэальным, калі б там адбыліся радыкальныя падзеі, напрыклад, жорсткі разгон дэманстрацыі, - сказаў Каміль Клысіньскі з Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў.

Rzeczpospolitа/ яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт