Крэмль канцэнтруе рэсурсы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        23.01.2017 15:46
                    
                                 
                
                    
                
                
                    У Маскве прайшоў зьезд партыі “Адзіная Расея”. 
                
                
                    
                         Dmitrij Miedwiediew i Władimir Putinwww.kremlin.ru
Dmitrij Miedwiediew i Władimir Putinwww.kremlin.ru
                     
                
                
                
               
                
                         Падчас зьезду на безальтэрнатыўнай аснове старшынёю партыі быў абраны Дзьмітрый Мядзьведзеў. Расейскі прэм’ер сказаў, што “галоўны палітычны рэсурс прэзыдэнта”. Цяпер Крэмль канцэнтруе рэсурсы перад выбарамі. 
21-22 студзеня адбыўся зьезд “Адзінай Расеі”, на якім Мядзьведзеў захаваў пасаду старшыні партыі. Ён зазначыў, што партыя зьяўляецца галоўным палітычным рэсурсам прэзыдэнта. Паралельна з гэтым прэсавы сакратар Уладзіміра Пуціна заявіў, што спадзяецца на ўдзел кіраўніка Крамля ў прэзыдэнцкіх выбарах 2018-га года.
На днях пачаліся судовыя працэсы над Аляксеям Навальным, які заявіў пра сваё жаданьне вылучацца кандыдатам у прэзыдэнты. Паводле словаў Навальнага, гэта адказ уладаў на перадвыбарчую кампанію апанэнта. Маўляў, Крэмль хоча цяпер перашкодзіць яму балятавацца, хутка асудзіўшы яго па “цяжкім артыкуле”.
Некаторыя аглядальнікі бачаць у гэтым пачатак падрыхтоўкі да выбараў пуцінскай каманды. Чакаецца, што выбары адбудуцца 11 сакавіка 2018-га году. Аднак ў расейскіх СМІ ня раз гучала тэма датэрміновых выбараў.
Мы папрасілі пракамэнтаваць цяперашнюю сытуацыю ў Расеі палітоляга й нашага аглядальніка Паўла Ўсава.
поўную размову слухайце ў гукавым файле
размаўляў Юры Ліхтаровіч