Тайныя сустрэчы польскіх палітыкаў з расейскімі спэцслужбамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        07.12.2016 14:53
                    
                                 
                
                
                    Кіраўнікі Службы вайсковай контрвыведкі Польшчы з часоў папярэдняга ўраду сустракаліся з рэзыдэнтам ГРУ.
                
                
                    
                         pixabay.com/CC0
pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Кіраўнікі Службы вайсковай контрвыведкі (СВК) Польшчы з часоў папярэдняга ўраду сустракаліся з рэзыдэнтам расейскага ГРУ ў Варшаве. Доказы на дадзеную тэму сабрала “Gazeta Polska”.
Выданьне піша, што сустрэчы мелі месца ў 2012-м годзе ў памежных вёсках непадалёк ад мяжы з Калінінградскай вобласьці. З польскага боку ў спатканьня бралі ўдзел былі кіраўнік ды дырэктар адміністрацыі СВК Польшчы. Потым бакі сустракаліся ўжо ў Маскве.
Журналісты выйшлі на сьлед дадзенай інфармацыі, вывучаючы транспартныя дакумэнты СВК. Накладныя на замову верталётаў ды забясьпячэньня бясьпекі сустрэч. Якая была тэмаў тых размоваў, выданьне не паведамляе.
юл