Закіды супраць былога чыноўніка за супрацоўніцтва з ФСБ
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
05.12.2016 14:01
Палітыкі, якія кіравалі раней Польшчай, ня бачылі ў супрацоўніцтве з расейскай разьведкай нічога незвычайнага.
Foto: www.yuga.ru
Былы кіраўнік Службы ваеннай контрвыведкі Януш Носэк (Janusz Nosek) падазраецца ў перавышэньні паўнамоцтваў у сувязі з супрацоўніцтвам з Фэдэральнай службай бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі – піша «Gazeta Polska Codziennie».
У 2013 годзе на інтэрнэт-сайце прэзыдэнта Расеі быў апублікаваны дэкрэт на тэму пагадненьня аб супрацоўніцтве польскай контрвыведкі і ФСБ. Палітыкі, якія кіравалі тады Польшчай, ня бачылі ў гэтым нічога незвычайнага. Дэпутаты партыі «Права і справядлівасьць» вінавацілі кіраўніцтва службы ва ўтойваньні падрабязнасьцяў гэтага супрацоўніцтва і ўнесьлі прапанову аб адстаўцы Януша Носэка з падазрэньнем аб зьдзяйсьненьні злачынства. Служба ваеннай контрвыведкі адказала тады, што гэтыя закіды ня маюць абгрунтаваньня і могуць нэгатыўна паўплываць на імідж Польшчы ды яе ўзброеных сілаў за мяжою. Аб гэтым выданьне пісала яшчэ ў траўні мінулага году.
Цяпер «Gazeta Polska Codziennie» мае ў сваім распараджэньні падрабязнасьці сьледзтва, у якім генэралу Носэку і яго намесьніку былі пастаўленыя абвінавачаньні. Вайсковы дэпартамэнт Акружной пракуратуры ў Варшаве вінаваціць іх у перавышэньні паўнамоцтваў з мэтаю атрыманьня асабістай выгады. Пракуратура занялася таксама былым чальцом кіраўніцтва службы Кшыштафам Душам, якога падазраюць у зьдзяйсьненьні злачынства, між іншым, у неадпаведным захоўваньні тайных дакумэнтаў.
Gazeta Polska Codziennie/нг