Нобэлеўскі ляўрэат Боб Дылан знайшоўся 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.10.2016 20:09
                    
                                 
                
                
                    Сваё маўчаньне ён абгрунтоўваў тым, што... ня мог паверыць у тое, што стаў нобэлеўскім ляўрэатам.
                
                
                    
                         Барак Абама ўручае Бобу Дылану Прэзыдэнцкі мэдаль свабоды, 2012 годscreen you tube
Барак Абама ўручае Бобу Дылану Прэзыдэнцкі мэдаль свабоды, 2012 годscreen you tube
                     
                
                
                
               
                
                         Боб Дылан нарэшце адгукнуўся, паведамляе Newsweek Polskа. Вядомы амэрыканскі аўтар-выканаўца песень і паэт стаў ляўрэатам сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры «за стварэньне новай паэтычнай выразнасьці ў рамках амэрыканскай песеннай традыцыі».
Пасьля абвяшчэньня артыст некуды прапаў і ўвогуле не рэагаваў на тое, што стаў нобэлеўскім ляўрэатам. Гэта стала прычынай шматлікіх домыслаў і спэкуляцый, а прадстаўнікі Швэдзкай акадэміі нэрвозна камэнтавалі зьнікненьне Дылана. І вось, артыст знайшоўся. Пасьля двух тыдняў маўчаньня Боб Дылан скантактаваўся з акадэміяй і паведаміў, што прэмію прыме. Ён таксама сказаў, што пастараецца быць на цырымоніі ўручэньня ў Стакгольме 10 сьнежня, хоць стопрацэнтнай гарантыі не дае.
А сваё маўчаньне ён абгрунтоўваў тым, што... ня мог паверыць у тое, што стаў нобэлеўскім ляўрэатам.
Боб Дылан, дарэчы, вядомы тым, што стараецца ахоўваць сваё прыватнае жыцьцё. Ён стаў другім амэрыканцам цягам працяглага часу, які атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Апошняй ляўрэаткай з ЗША зьяўляецца пісьменьніца Тоні Морысан, якая атрымала прэмію ў 1993 годзе. Боб Дылан – першы музыкант, ляўрэат літаратурнага Нобэля, паведамляе Newsweek Polskа.
вс