3-га кастрычніка полькі ня выйдуць на працу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.09.2016 16:36
Жанчыны, якія не пагаджаюцца на абвастрэньне ў Польшчы законаў аб абортах склікаюцца на пратэст.
pixabay.com/Public Domain CC0
Жанчыны, якія не пагаджаюцца на абвастрэньне ў Польшчы законаў аб абортах у сацыяльных сетках склікаюцца на пратэст. Інтэрнаўткі дамаўляюцца, што ў панядзелак 3 кастрычніка бяруць на працы выходны дзень, каб на вуліцах гарадоў запратэставаць супраць абвастрэньня антыабортных правіл. Грамадзянскі законапраект аб поўнай забароне рабіць аборт дэпутаты прынялі на разгляд, а другі, які спрашчае доступ да гэтай працэдуры, адхілілі.
З ідэяй акцыі выступіла вядомая акторка Крыстына Янда, якая спасылаецца на страйк жанчын у Ірляндыі ў 1975 годзе. У гэты дзень жанчыны не пайшлі на працу й не выконвалі хатніх абавязкаў.
Больш за 23 тысячы інтэрнаўтаў заявіла пра далучэньне да cтрайку. Дэманстрацыі ладзяцца ў Варшаве, Уроцлаве, Гданьску-Гдыні-Сопаце, Шчэціне і Быдгашчы.
З падтрымкай акцыі выступілі некаторыя ўнівэрсытэцкія выкладчыцы і заявілі, што ў гэты дзень студэнткі могуць не прыходзіць на заняткі, а іх адсутнасьць будзе апраўдана. Таксама цырульніцы і касмэтолягі вырашылі зачыніць у панядзелак свае кабінэты, а касіршы замест сканаваць, будуць уручную ўводзіць коды тавараў.
Ці страйк атрымае посьпех? Псыхоляг пафэсар Збігнеў Нэнцкі (Nęcki) лічыць, што на многа прасьцей пратэставаць у інтэрнэце. Паводле яго, масавыя пратэсты жанчын былі б магчымыя пасьля сэрыі інфармацыі аб народзінах цяжка хворых дзяцей, або сьмерці цяжарных жанчын.
Rzeczpospolitа/яс