Кельцы прымаюць Міжнародны кірмаш ВПК
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.09.2016 14:59
Падчас кірмашу сваю прадукцыю пакажа больш за 600 прадпрыемстваў з 30 краін сьвету.
Photo: pl.wikipedia.org/CC BY-SA 2.0
У горадзе Кельцы стартаваў Міжнародны кірмаш ваенна-прамысловага комплексу (ВПК). Старшыня кірмашу Анджэй Мохань (Andrzej Mochoń) кажа, што апрача стэндаў вядучых дзяржаўных ваенных кампаніяў важную ролю падчас мерапрыемства будуць выконваць прыватныя польскія фірмы.
Анджэй Мохань: Нясумненна найбольшы стэнд падрыхтавала „Польская група вытворцаў узбраеньня”, у склад якой ўваходзіць некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў. Апрача таго, прэзэнтуецца шмат прыватных польскіх кампаніяў. Іх прадукцыя вельмі інавацыйная, а самі фірмы зь вялікімі пэрспэктывамі разьвіцьця. Трэба назваць, напрыклад, фірмы „WB Electronics” ці „AMZ Kutno”, якіх прадукцыя дасягнула эўрапейскага ўзроўню якасьці. Апрача таго, на выставе мы пабачым усіх сусьветных лідараў гэтай галіны.
На кірмашу можна будзе ўбачыць, між іншым, сучасныя верталёты, як, напрыклад, „Caracal” або „Tiger”, а таксама прадукцыю польскай кампаніі „Mesko”. Кірмаш працягнецца да 9 верасьня. Падчас яго сваю прадукцыю пакажа больш за 600 прадпрыемстваў з 30 краін сьвету.
аз