Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: праблема з сужонствамі непаўнагадовых мусульман

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.09.2016 15:35
Сярод эмігрантаў у Нямеччыне жыве каля 1 тыс. непаўнагадовых жонак.
Photo: pixabay.com

Праблема шлюбных саюзаў, заключаных паміж непаўнагадовымі мусульманамі – гэта адзін з выклікаў, якія стаяць перад Нямеччынай. Краіна змагаецца з задачай інтэграцыі 1.2 мільёна мігрантаў, якія скарысталіся палітыкай „адкрытых дзьвярэй” Ангелы Мэркель, чытаем у выданьні „Polska The Times”.

Паводле агульных ацэнак, у Нямеччыне сярод эмігрантаў жыве каля 1 тыс. зарэгістраваных непаўнагадовых жонак або нарачоных. Аднак іх сапраўдная колькасьць можа быць значна большая.

Толькі ў Баварыі жыве 160 гэткіх асобаў, якім ня споўнілася 16 гадоў. У сваю чаргу 550 іншым 16-18 гадоў. У Нямеччыне заключыць шлюбны саюз могуць асобы, якім ня менш за 18 гадоў. На два гады маладзейшыя немцы могуць гэта зрабіць, але выключна на падставе спэцыяльнай згоды.

Праблема вярнулася ў чэрвені, калі суд у баварскім Бамбэргу прызнаў сужонства, заключанае паміж 21-гадовым сырыйцам і яго 14-гадовай кузінай. Суд вырашыў, што сужонства законнае, паколькі было заключаная паводле законаў, якія дзейнічаюць у Сырыі.

Колькасьць гэткіх саюзаў вырасла падчас канфлікту ў Сырыі. Паводле дадзеных ААН, 51% нарачоных, якія жывуць у лягерах для ўцекачоў у гэтым рэгіёне, гэта няпаўнагадовыя дзяўчынкі, чытаем у выданьні „Polska The Times”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт