«Газэта Слонімская» адзначыла выхад тысячнага нумару
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.08.2016 18:51
Адно з буйнейшых недзяржаўных рэгіянальных выданьняў працягвае выходзіць, нягледзячы на перашкоды ўладаў.
Галоўны рэдактар "Газэты Слонімскай" Віктар Валадашчукwww.gs.by
«Газэта Слонімская» адзначыла выхад тысячнага нумару. Адно з буйнейшых недзяржаўных рэгіянальных выданьняў Беларусі карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод чытачоў і працягвае выходзіць, нягледзячы на перашкоды ўладаў.
Нават у тым, каб адзначыць юбілей, улады зрабілі «Газэце Слонімскай» праблему, бо не дазволілі правесьці рэклямную акцыю ў цэнтры горада. Журналістам прыйшлося арганізоўваць мерапрыемства ў прыватным двары.
Мы патэлефанавалі ў Слонім заснавальніку, уладальніку й галоўнаму рэдактару выданьня Віктару Валадашчуку й папрасілі распавесьці пра тое, як яму й калектыву працавалася цягам згаданых тысячы нумароў. Наш суразмоўца падкрэсьлівае, што ўлады ствараюць перашкоды ўсюды, дзе толькі могуць, і перш за ўсё эканамічныя.
Якое значэньне для жыхароў Слоніма й рэгіёну мае «Газэта Слонімская»? Пра гэта мы запыталіся ў вядомага слонімскага грамадзкага й палітычнага дзеяча ды вядомага ўрача-траўматоляга Івана Шэгі. Значэньне мае вялікае, бо гэта асноўная крыніца свабодных навін, кажа суразмоўца.
«Газэта Слонімская» ўпершыню выйшла ў 1938 годзе, узноўленая ў сёньняшнім фармаце ў 1997 годзе. Распаўсюджваецца ў Слоніме ды раёне, а таксама ў суседніх раёнах ды населеных пунктах.
Валеры Саўко
размова з В.Валадашчуком і І.Шэгам у далучаным гукавым файле